Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
08 лютага 2017, 09:39
Марцін Оберг

Візавыя змяненні ў Беларусі пасадзейнічаюць развіццю эканамічных сувязей

Марцін Оберг

Візавыя змяненні ў Беларусі будуць садзейнічаць развіццю эканамічных сувязей. Такое меркаванне выказаў 7 лютага ў час сустрэчы з кіраўніцтвам Брэсцкага аблвыканкама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Марцін Оберг, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, што змяненні візавых правіл у Беларусі, гэтыя пяць бязвізавых дзён вельмі важны ў далейшым для ўстойлівага развіцця эканамічных сувязей. Гэта не адразу паўплывае на гандлёвыя або турыстычныя адносіны. Патрэбны час, каб гэта развіваць. Але гэта на самай справе здымае бар'еры, каб сюды прыехаць", - падкрэсліў дыпламат, адзначыўшы, што менавіта эканоміка робіць устойлівымі сувязі паміж краінамі і рэгіёнамі. "Калі я прыехаў у Беларусь, мяне крыху здзівіла, што мы на самай справе мала гандлюем адзін з адным. Лічбы вельмі нізкія. Ёсць над чым працаваць", - прызнаў пасол Швецыі.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс паведаміў, што ў Брэсцкай вобласці зарэгістраваны тры прадпрыемствы са шведскім капіталам. "Мы не ў поўнай меры пакуль выкарыстоўваем той патэнцыял, які маюць і гэтыя прадпрыемствы, і ў цэлым рэгіён. Па выніках 11 месяцаў за 2016 год тавараабарот паміж Брэсцкай вобласцю і Швецыяй знізіўся на $1,8 млн у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года і склаў за $5,3 млн. І што нас перш за ўсё не задавальняе - гэта невялікі экспарт. Ён склаў усяго $300 тыс.", - адзначыў губернатар.

Брэсцкая вобласць, у прыватнасці, пастаўляе ў Швецыю трохколавыя веласіпеды і самакаты, сталовы посуд і кухонныя прыборы.

"Мы хочам больш актыўна развіваць пастаўкі мэблі. Кампанія "Пінскдрэў" ажыццявіла пробныя пастаўкі фанеры. Але, улічваючы той асартымент, які яны выпускаюць, думаю, можна паглядзець і іншую наменклатуру. Кобрынскія цацкі пастаўляюцца больш як у 40 краін. Вытворцы вобласці гатовы нарасціць экспартныя пастаўкі на шведскі спажывецкі рынак па ўсёй таварнай прадукцыі, што цікавіць. Таксама мы гатовы разглядаць пытанні прыходу шведскага капіталу на наш рынак, у свабодную эканамічную зону "Брэст", - сказаў кіраўнік рэгіёна.

Марцін Оберг 7 лютага прыняў удзел у семінары, прысвечаным укараненню канцэпцыі "разумны горад" у Брэсце на прыкладзе шведскай мадэлі Symbio City, і адкрыў Дзень шведскага кіно.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі