Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 красавіка 2018, 17:28
Мікалай Шарснёў

Віцебская вобласць павінна зрабіць значны крок у эканамічным развіцці

Мікалай Шарснёў

Віцебская вобласць зрабіла сур'ёзны зачын у 2017 годзе для кроку наперад у эканамічным развіцці. Аб гэтым заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на цырымоніі ўшаноўвання пераможцаў спаборніцтва 2017 года, занесеных на дошку Гонару Віцебскай вобласці і дошку Гонару горада Віцебска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2017 годзе вобласць стварыла сур'ёзны зачын для таго, каб ужо ў гэтым годзе зрабіць у эканамічным развіцці значны крок наперад", - сказаў Мікалай Шарстнёў. Павялічыўся тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту, павысілася эфектыўнасць работы прамысловых арганізацый, усе галіны рэалізавалі прадукцыю і паслугі з прыбыткам. Прадаўжаецца мадэрнізацыя, тэхперааснашчэнне вытворчасцей, работа па стварэнні высокаэфектыўных прадпрыемстваў. Завершаны другі этап мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната, вядзецца рэканструкцыя Віцебскага футравага камбіната, тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемстваў "Нафтан", "Полацк-Шкловалакно", прадпрыемстваў харчовай галіны.

Губернатар падкрэсліў, што дастойных і заслужаных людзей і калектываў у вобласці нямала. Але лепшымі названы тыя, хто, нягледзячы на складанасці, здолеў атрымаць пераканаўчы рэзультат у рабоце. Ад імя абласнога выканаўчага камітэта кіраўнік вобласці выказаў падзяку ўсім калектывам, якія вызначыліся эфектыўнасцю, наватарствам і стабільнасцю ў 2017 годзе. Асаблівыя словы ўдзячнасці ён адрасаваў кіраўнікам, якія арганізавалі, з'ядналі і прывялі калектывы да поспеху.

За дасягненне ў 2017 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў на дошку Гонару Віцебскай вобласці занесены Пастаўскі малочны завод, Віцебскі завод радыёдэталей "Маналіт", "Інвет", ВРУП "Віцебскаблгаз", медыцынскае прадпрыемства "Сімург", яслі-сад нумар 35 Наваполацка, Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр і іншыя. У лідарах па выніках мінулага года - Віцебскі і Глыбоцкі раёны, горад Наваполацк.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі