Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
03 мая 2019, 18:07
Уладзімір Краўцоў

Ветэраны застаюцца прыкладам мужнасці, вытрымкі і аптымізму

Уладзімір Краўцоў
Cтаршыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Нягледзячы на ўзрост, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны прадаўжаюць актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці і застаюцца прыкладам мужнасці, вытрымкі і аптымізму. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў у час урачыстага прыёму падзякаваў ветэранам за актыўную жыццёвую пазіцыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На ўрастасць у аблвыканкам былі запрошаны больш за 20 ветэранаў з усіх раёнаў вобласці. "Дзень Перамогі - усенародна любімае свята і адно з самых важных. Дзякуючы нашым бацькам, дзядам і прадзедам мы сёння жывём у мірнай свабоднай краіне. Важна, што і ў пакаленняў, якія выраслі пасля вайны, гэта свята значнае і шануемае", - адзначыў Уладзімір Краўцоў. Ён падкрэсліў, што памяць пра тыя падзеі жыве ў кожнай сям'і.

"Час не спыніць. Сярэдні ўзрост ветэранаў перасягнуў ужо за адзнаку 90 гадоў. Аднак вы сёння - прыклад мужнасці, вытрымкі і аптымізму. Мы ўдзячны вам і за актыўную жыццёвую пазіцыю, і за ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі", - звярнуўся да ветэранаў губернатар.

Паводле слоў Уладзіміра Краўцова, у рэгіёне пражывае 441 ветэран, і ўвага да іх не толькі напярэдадні свят. Органы ўлады, сацслужбы, грамадскія арганізацыі забяспечваюць іх усім неабходным, пастаянна правяраюць бытавыя ўмовы.

"Маладыя пакаленні павінны цаніць мір і свабоду. Гэта самае дарагое, што можа быць у чалавека, - адзначае ветэран Валянціна Дзмітрыева. - Прыемна, што ў нас захоўваюць памяць пра Перамогу, пра тых, хто аддаў жыццё за яе. У мяне з вайны не вярнуліся два старэйшыя браты. Падзеі тых гадоў пакінулі след у кожнай сям'і". У 17-гадовым узросце яна трапіла ў партызанскі атрад у брыгаду "Жалязняк". Служыла ў разведгрупе. Пасля вайны паступіла ў медыцынскі ўніверсітэт і шмат гадоў працавала ўрачом. Валянціна Цімафееўна падкрэслівае, як важна цаніць дасягненні тых пакаленняў у аднаўленні краіны пасля страшэнных разбурэнняў.

Святочныя мерапрыемствы да Дня Перамогі прадоўжацца ўрачыстым канцэртам на сцэне аблдрамтэатра - гледачам раскажуць гісторыю салдата Перамогі. З 5 мая ў Гродзенскай вобласці стартуе акцыя "Ваенная агітбрыгада". Канцэрты, творчыя сустрэчы, пастаноўкі будуць арганізаваны ў аддаленых населеных пунктах рэгіёна, дзе няма ўстаноў культуры. Да Дня Перамогі ў гарадах, раённых цэнтрах, аграгарадках і вёсках плануецца таксама правесці выстаўкі дзіцячых малюнкаў. Ужо сабрана каля 20 тыс. работ.

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць 9 мая. У Гродне і Слоніме адбудуцца парады войск, прагрымяць святочныя салюты. Ва ўсіх вялікіх населеных пунктах вобласці адначасова пачнуцца канцэрты пад назвай "У 6 гадзін вечара пасля вайны". Насычаныя святочныя праграмы падрыхтаваны ва ўсіх райцэнтрах: квэсты, флэш-мобы, інсталяцыі, дэфіле моды і прычосак ваенных гадоў, фестывалі салдацкай кашы і песенныя марафоны.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі