Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
19 кастрычніка 2017, 11:03
Андрэй Крысько

Удасканаленне кантрольнай дзейнасці асабліва падтрымае бізнес, які толькі пачынаецца

Андрэй Крысько
Кіраўнік ПГУП "ЭкспертФуд"

Указ нумар 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці" асабліва падтрымае бізнес, які толькі пачынаецца. Такі пункт гледжання ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў кіраўнік ПГУП "ЭкспертФуд" (Узда) Андрэй Крысько, каменціруючы дакумент.

На думку кіраўніка прыватнага прадпрыемства, указ нумар 376 з'яўляецца важным крокам на шляху партнёрства бізнесу і дзяржавы. "Думаю, што гэты ўказ асабліва падтрымае бізнес, які толькі пачынаецца, хоць і для існуючай справы ён таксама вельмі важны. Новы нарматыўны дакумент відавочна спросціць работу ў недзяржаўным сектары", - сказаў Андрэй Крысько.

"Як прадстаўнік сферы грамадскага харчавання ўпэўнены, што ўказ станоўча паўплывае на развіццё прыватных прадпрыемстваў гэтага напрамку. Не сакрэт, што яны часта правяраліся, - прадоўжыў кіраўнік. - Са змяншэннем колькасці праверак прадастаўляецца магчымасць працаваць у спакойным ключы. У прынцыпе, тое ж можна сказаць і аб суб'ектах гаспадарання прыватнай формы ўласнасці іншых сфер".

Андрэй Крысько звярнуў асаблівую ўвагу на прафілактычную функцыю ўказа, калі правяраць тыя ці іншыя прадпрыемствы трэба ў канкрэтных выпадках, пры наяўнасці парушэнняў. Для іх устаранення абавязкова павінны быць дадзены ўказанні.

Указ нумар 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці" падпісаны 16 кастрычніка. Рэалізацыя яго палажэнняў дасць магчымасць выбудаваць больш рацыянальную сістэму дзяржаўнага кантролю, павысіць празрыстасць дзейнасці кантралюючых (наглядных) органаў, выключыць залішняе, не абгрунтаванае аб'ектыўнымі прычынамі абцяжаранне суб'ектаў гаспадарання праверачнымі мерапрыемствамі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі