Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
21 лютага 2018, 16:55
Наталля Качанава

У школах неабходна зрабіць большы акцэнт на працоўным навучанні

Наталля Качанава

У школах неабходна зрабіць большы акцэнт на працоўным навучанні. Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава 21 лютага на сустрэчы з працоўным калектывам УП "Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі, Наталля Качанава закранула тэму садзейнічання занятасці і адукацыі. "У школе павінен быць зроблены большы акцэнт на ўроках працоўнага навучання. Міністэрства адукацыі займаецца гэтымі пытаннямі. Неабходна таксама прафарыентацыйная работа, каб і ў прафесійна-тэхнічныя ўстановы паступалі хлопцы і дзяўчаты, якія з задавальненнем будуць працаваць і займацца тым, што ім даспадобы", - сказала яна.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта таксама адзначыла важнасць прафілізацыі навучальных устаноў. "Правільна, калі навучальная ўстанова мае профіль і працуе з прадпрыемствамі, на якіх моладзь праходзіць практыку", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Яна наведала аптова-лагістычны цэнтр прадпрыемства, які выконвае функцыі арганізаванай пастаўкі тавараў крытычнага імпарту ў гандлёвую сетку "Белкаапсаюза", што складаецца больш як з 8 тыс. магазінаў і 700 аўтакрам. Наталля Качанава таксама азнаёмілася з работай цэха па вытворчасці вырабаў з натуральнага футра.

"Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза" з красавіка 2014 года з'яўляецца асноўным аптовым прадпрыемствам Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў. Дзейнасць кампаніі накіравана на экспарт-імпарт тавараў, аптовы і рознічны гандаль, грузаперавозкі, грамадскае харчаванне, вытворчасць і рэалізацыю вырабаў з футра.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі