Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
17 лістапада 2019, 12:18
Уладзімір Андрэйчанка

У парламенце павінны быць прафесіяналы, якія вырашаюць канкрэтныя пытанні

Уладзімір Андрэйчанка
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

У парламенце павінны быць прафесіяналы, якія вырашаюць канкрэтныя пытанні. Такое меркаванне выказаў журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час галасавання на выбарчым участку нумар 507 у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У парламенце павінны быць прафесіяналы, людзі з добрым жыццёвым вопытам, каб яны не займаліся палітычным крытыканствам, а ўсё ж такі вырашалі канкрэтныя справы, накіраваныя на развіццё нашай краіны", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

На яго думку, у цэнтры ўвагі дэпутатаў перш за ўсё павінны быць прыярытэты развіцця краіны. Сярод іх пытанні занятасці, павышэння даходаў насельніцтва, нарошчвання экспарту, прыцягнення інвестыцый. "Будуць гэтыя эканамічныя пытанні вырашаны - будзе і палітычная стабільнасць, будзе развівацца краіна", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Адказваючы на пытанне аб сваім асабістым выбары, Уладзімір Андрэйчанка растлумачыў, што кіраваўся перш за ўсё тым, што кандыдат ужо зрабіў у жыцці, якія ў яго ёсць дасягненні.

"Выбары - вельмі важнае грамадска-палітычнае мерапрыемства. Лічу, што, удзельнічаючы ў іх, заўсёды трэба кіравацца разважлівасцю. Мы ўсе добра разумеем, што ад таго, хто прыйдзе працаваць у парламент, шмат у чым залежыць мір, стабільнасць у нашым грамадстве, законнасць, правапарадак, устойлівае развіццё краіны", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі