Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
24 кастрычніка 2018, 11:14
Пётр Міклашэвіч

У Беларусі ёсць усе умовы для самарэалізацыі маладых спецыялістаў

Пётр Міклашэвіч

У Беларусі ёсць усе умовы для самарэалізацыі маладых спецыялістаў. Такое меркаванне выказаў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч 23 кастрычніка на сустрэчы з моладдзю ў горадзе Высокае, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржавай ствараюцца ўме ўмовы, каб маладыя спецыялісты маглі эфектыўна выкарыстоўваць свой патэнцыял, прымяняць атрыманыя веды на практыцы. Прэзідэнт паставіў задачу забяспечыць моладзь рабочымі месцамі. Органы ўлады на месцах прыкладаюць неабходныя намаганні, каб стварыць маладым людзям належныя ўмовы для работы, адпачынку. У той жа час абавязак маладых спецыялістаў - добраахвотна і плённа працаваць, прадаўжаць добрыя справы папярэдніх пакаленняў", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

Станоўчым прыкладам у плане кадравай палітыкі старшыня Канстытуцыйнага суда лічыць ААТ "Белавежскі" Камянецкага раёна. Тут маладых спецыялістаў прываблівае не толькі дастойны заработак. У пасёлку развіта сацыяльная інфраструктура, работнікі ў сціслыя тэрміны могуць вырашыць жыллёвыя пытанні.

Пётр Міклашэвіч 23 кастрычніка прыняў удзел у сустрэчы з маладымі спецыялістамі Камянецкага раёна, звярнуўся да іх з наказам. Старшыня райвыканкама Валянцін Зайчук азнаёміў юнакоў і дзяўчат з сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна, яго перспектывамі. Спецыялісты растлумачылі, якім чынам яны могуць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Напрыклад, маладым сем'ям прадастаўляецца магчымасць атрымаць адраснае жыллёвае субсідзіраванне. Цяпер у Камянцы завяршаецца будаўніцтва шматпавярховага дома, у якім кватэры з дзяржпадтрымкай будуе 41 маладая сям'я. Плануецца, што ў снежні навасельцы атрымаюць ключы. У сваю чаргу ўчарашнія выпускнікі падзяліліся ўражаннямі, як іх прынялі на першым рабочым месцы, як яны абжываюцца ў быце.

У Камянецкі раён у гэтым годзе прыбылі 200 маладых спецыялістаў. Большасць з іх працуюць у сферы сельскай гаспадаркі, таксама немалое прадстаўніцтва ў работнікаў сістэм аховы здароўя і адукацыі. Амаль палавіна прыбыўшых кадраў пачалі сваю працоўную дзейнасць на малой радзіме.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі