Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
29 студзеня 2019, 12:11
Ігар Шуневіч

У Беларусі эфектыўнасць барацьбы з карупцыяй высокая

Ігар Шуневіч

У Беларусі эфектыўнасць барацьбы з карупцыяй вельмі высокая. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч перад калегіяй УУС Магілёўскага аблвыканкама, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У краіне вядзецца мэтанакіраваная і эфектыўная работа з гэтым сацыяльным злом, - адзначыў міністр. - І мы настолькі празрыстыя, наколькі патрабуе сённяшняя сітуацыя, і стараемся заўсёды асвятляць у прэсе нашу работу і нічога не ўтойваем. Таму можа скласціся ўражанне экстрэмальнай сітуацыі з карупцыяй у цэлым. Гэта абсалютна не так - рэйтынгі Беларусі ў гэтай частцы не самыя горшыя".

Паводле слоў Ігара Шуневіча, вядома, ёсць над чым працаваць. "Тым не менш эфектыўнасць барацьбы з карупцыяй у Беларусі вельмі высокая. Гэта ацэнена і міжнароднымі экспертамі ў тым ліку", - заявіў ён.

На думку міністра, перамагчы гэта сацыяльнае зло немагчыма, што пацвярджаецца гістарычна. "Але ўтаймаваць, зрабіць сітуацыю кіруемай мы можам, і гэта ўжо робіцца", - падкрэсліў ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі