Поўная версія
Міхаіл Мясніковіч

Спажывецкім крэдытаваннем мэтазгодна падтрымліваць айчыннага вытворцу

Меркаванні 02.03.2018 | 13:28
Міхаіл Мясніковіч Міхаіл Мясніковіч Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Спажывецкім крэдытаваннем мэтазгодна падтрымліваць айчыннага вытворцу. Такое меркаванне выказаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч закрануў таксама выкананне задач па імпартазамяшчэнні. Адной з асноўных прычын росту імпарту, на яго думку, з'яўляецца нарошчванне аб'ёмаў спажывецкіх крэдытаў, якія выкарыстоўваюцца на набыццё замежных тавараў.

У сувязі з гэтым спікер лічыць, што "спажывецкім крэдытаваннем мэтазгодна падтрымліваць айчыннага таваравытворцу". Прадпрыемствы ж у сваю чаргу неабходна арыентаваць на павелічэнне вытворчасці якасных тавараў народнага спажывання, адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Поўная версія