Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
14 снежня 2016, 12:30
Георгій Грыц

Сітуацыя з нападкамі расійскага боку на беларускія тавары выходзіць за прынцыпы саюзніцкіх адносін

Георгій Грыц
Эканамічны аналітык, кандыдат эканамічных навук

Сітуацыя з нападкамі расійскага боку на беларускія тавары выходзіць за прынцыпы саюзніцкіх адносін. Аб гэтым у эфіры навін тэлеканала "Беларусь 1" заявіў намеснік дырэктара Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Георгій Грыц, паведамляе БЕЛТА.

"Сітуацыя з так званымі гандлёвымі войнамі ўжо выходзіць не толькі за прынцыпы саюзніцкіх адносін, а ўжо за прынцыпы разумнасці", - сказаў Георгій Грыц.

Ён нагадаў, што некалькі гадоў таму беларускі бок абвінавачвалі ў пастаўках на шкоду расійскім вытворцам. Каб зняць гэта пытанне, увялі квоты. Новыя абвінавачанні датычыліся дэмпінгу з беларускага боку. Для вырашэння канфлікту было вырашана пастаўляць у Расію тавары праз беларускую таварна-сыравінную біржу. "Наступнае пытанне - так званыя санітарна-эпідэмічныя сертыфікаты", - адзначыў эксперт.

Георгій Грыц звярнуў увагу, што ў беларускія харчовыя прадпрыемствы былі інвесціраваны вялікія грошы. "І потым прадаваць за капейку экспартны тавар, які сёння ўваходзіць у топ-5 экспартных пазіцый Беларусі? Нешта тут не зрастаецца. Таму, я думаю, што, хутчэй за ўсё, або мы саюзнікі, мы ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскай эканамічнай прасторы - або, можа, трэба недзе спыніцца ў інтэграцыйных працэсах і зрабіць нейкую паўзу. Расійскаму боку трэба вызначыцца, патрэбны яму такія адносіны ці не патрэбны", - лічыць намеснік дырэктара цэнтра.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі