Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
09 красавіка 2018, 11:22

Рэлігійныя традыцыі ўмацоўваюць адзінства беларускага народа

Рэлігійныя традыцыі ўмацоўваюць адзінства беларускага народа. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў кіраўнік Цэнтра палітычнай і эканамічнай сацыялогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Шчокін.

"Рэлігія - адзін з фундаментальных элементаў інтэграцыі і адзінства беларускага народа. Разнастайная рэлігійная палітра, павага да сваёй гісторыі і культуры нясуць мір, духоўны дабрабыт нашай краіне, - адзначыў Мікалай Шчокін. - Згодна з даследаваннямі, праведзенымі Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі, з праваслаўем сябе атаясамліваюць 78,3 працэнта, з каталіцтвам - 9,5 працэнта".

Лічбы таксама пацвярджаюць той факт, што рэлігія, царква займаюць значнае месца ў традыцыйным жыцці Беларусі. Так, 80,4 працэнта грамадзян наведваюць храм сваёй веры (па рэлігійных святах, значных датах - 33,2 працэнта; кожны тыдзень - 6,1 працэнта, адзін-два разы ў месяц - 7,4 працэнта, ад выпадку да выпадку - 33,7 працэнта). Таму зразумела, што 66,6 працэнта беларусаў лічаць сябе вернікамі. Пры гэтым цікавы і ўзроставы паказчык: каля трэці вернікаў - людзі ва ўзросце 30-49 гадоў.

"Гэтыя высокія працэнты сведчаць аб тым, што наша краіна ў сваім развіцці абапіраецца на традыцыйныя каштоўнасці, грамадзяне давяраюць царкве як сацыяльнаму інстытуту. І яна не застаецца ўбаку ад надзённых патрэб грамадства", - дадаў Мікалай Шчокін.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі