Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
18 красавіка 2018, 16:28
Сяргей Кавальчук

Развіццё сучаснага спорту немагчыма без навуковага суправаджэння

Сяргей Кавальчук
Міністр спорту і турызму

Развіццё сучаснага спорту немагчыма без навуковага суправаджэння, заявіў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук 18 красавіка на адкрыцці міжнароднага навуковага кангрэса па праблематыцы сучаснага спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік спартыўнай галіны нагадаў, што Беларусь рыхтуецца ў бліжэйшыя гады прыняць два буйныя спартыўныя форумы: ІІ Еўрапейскія гульні 2019 года і чэмпіянат свету па хакеі 2021 года. Многія эксперты адзначаюць, што наша краіна ўжо цяпер знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці да маючых адбыцца стартаў, можа праводзіць тэставыя спаборніцтвы. Міністр упэўнены, што развіццё сучаснага спорту немагчыма без навуковага суправаджэння. "Аснова дасягнення вынікаў у спорце - гэта ў тым ліку сістэма навуковых ведаў, укараненне сучасных тэхналогій. Канструктыўны дыялог вучоных у гэтай сферы дасць магчымасць выпрацаваць эфектыўныя методыкі і рэкамендацыі ў развіцці спорту", - адзначыў Сяргей Кавальчук.

У кангрэсе "Каштоўнасці, традыцыі і навацыі сучаснага спорту", які праводзіцца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры і прадоўжыцца да 20 красавіка, прымаюць удзел больш за 500 гасцей з 18 краін свету. Праграма ўключае даклады-прэзентацыі, майстар-класы, семінары, дыскусійныя пляцоўкі. Адной з галоўных тэм форуму стане развіццё спорту вышэйшых дасягненняў і падрыхтоўка спартыўнага рэзерву. Эксперты абмяркуюць актуальныя праблемы спартыўнага адбору, сістэму падрыхтоўкі атлетаў і трэнераў, медыка-біялагічныя і біямеханічныя аспекты спартыўнай дзейнасці. Дыскусійныя пляцоўкі закрануць і тэмы алімпійскай адукацыі, фізічнай культуры і здароўя, сучасных тэхналогій у індустрыі турызму і гасціннасці. Асобная сесія будзе прысвечана менеджменту, маркетынгу і эканоміцы спорту. У прыватнасці, спікеры пагавораць аб кіберспорце, прадзюсаванні спартыўных падзей, спартыўным спонсарстве, разгледзяць камунікацыйныя стратэгіі, работу з балельшчыкамі і тэматычнымі СМІ.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальны алімпійскі камітэт, БДУФК, Беларуская алімпійская акадэмія, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі