Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
01 жніўня 2018, 18:12
Уладзімір Краўцоў

Прыёмы грамадзян даюць магчымасць даведацца аб актуальных праблемах у рэгіёнах

Уладзімір Краўцоў
Cтаршыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Прыёмы грамадзян даюць магчымасць даведацца аб праблемах, якія хвалююць людзей у рэгіёнах. На гэта звярнуў увагу журналістаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, паведамляе БЕЛТА.

У Гродне Уладзімір Краўцоў правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Жыхарка раёна індывідуальнай забудовы Ласосна-3 наракала на адсутнасць тут дарогі, ліўнёўкі і на іншыя праблемы ўладкавання, у тым ліку асвятлення. Губернатар даў даручэнне стварыць камісію, у двухтыднёвы тэрмін правесці комплекснае абследаванне мікрараёна, вывучыць дакументацыю, звязаную з будаўніцтвам, і прывесці ўсё ў адпаведнасць з дзеючымі нарматывамі. Даручана вывучыць з пункту гледжання бяспекі і дарогу ў гэтым мікрараёне.

"Прыёмы грамадзян - гэта добрая, правераная часам практыка. Яна дае магчымасць ведаць аб праблемах, што хвалююць людзей у рэгіёне. Цяпер колькасць грамадзян, якія звяртаюцца непасрэдна да кіраўніцтва вобласці, значна зменшылася, а гэта сведчыць, што многія пытанні вырашаюцца на ўзроўні гарадскіх і раённых улад. У той жа час пакуль, на жаль, застаюцца так званыя вузкія месцы. Адно з іх - добраўпарадкаванне жылых мікрараёнаў індывідуальнай забудовы", - адзначыў Уладзімір Краўцоў. Ён падкрэсліў, што гэта пытанне гучыць часцей за іншыя. Цяпер шмат жадаючых мець уласны дом, а калі да гэтага дома няма нармальнага пад'езду, тратуараў, гэта выклікае ў жыхароў сур'ёзны дыскамфорт. Гэта праблема характэрна не толькі для абласнога цэнтра, але і для іншых вялікіх гарадоў, напрыклад Ліды.

"Таму ставіцца задача, каб больш увагі ўдзялялася менавіта інжынернай інфраструктуры ў мікрараёнах індывідуальнай жылой забудовы. Адразу ўсё зрабіць, зразумела, не ўдаецца, але пэўныя зрухі ў гэтым напрамку ёсць", - адзначыў Уладзімір Краўцоў. Паводле яго слоў, важна, каб мясцовыя ўлады рэгулярна інфармавалі жыхароў аб тым, што ўжо зроблена і што запланавана зрабіць.

На прыём да старшыні Гродзенскага аблвыканкама прыйшоў прадстаўнік адной з камерцыйных структур. Ён узняў пытанне аб невыкананні дагаворных абавязацельстваў партнёрам. Ім аказалася сельгаспрадпрыемства з Лідскага раёна. Як высветлілася, даўжніком апошняе стала не па намеры, а з-за збегу абставін. Цяпер у гаспадарцы распрацаваны графік пагашэння запазычанасці, першы разлік намечаны ўжо ў гэтым месяцы. Дадзена даручэнне пракантраляваць выкананне графіка.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі