Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
01 лістапада 2017, 16:36
Раду Паклітару

Праграме фестывалю харэаграфіі ў Віцебску можа пазайздросціць не адзін еўрапейскі форум

Раду Паклітару

Праграме XXX Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі (IFMC) у Віцебску можа пазайздросціць не адзін еўрапейскі форум. Такое меркаванне выказаў журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА харэограф, старшыня міжнароднага журы беларускага конкурсу сучаснай харэаграфіі, заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны, народны артыст Малдовы Раду Паклітару, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ролю фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску цяжка пераацаніць. Калі я акідваю позіркам усіх аўтараў, танцоўшчыкаў, якія прайшлі праз яго, то разумею, што на самай справе ўсё мастацтва сучаснага танца на постсавецкай прасторы калі не самым непасрэдным чынам, то ўскосна бярэ вытокі з гэтага фестывалю. Практычна пра ўсіх харэографаў майго ўзросту можна сказаць, што ўсе мы родам з Віцебска", - сказаў Раду Паклітару.

Вядомы харэограф адзначыў высокі ўзровень праграмы юбілейнага фестывалю ў Віцебску. У яго афішы работы, паказам якіх можа пахваліцца далёка не ўсякі фестываль у Еўропе.

Сам Раду Паклітару прадставіць віцебскаму гледачу балет "Доўгі калядны абед" на музыку Антоніа Вівальдзі тэатра "Кіеў Мадэрн-Балет". Акрамя таго, ён стане ўдзельнікам сустрэчы з гледачамі на паказе фільма Ганны Мацісан "Пасля цябе", у якім народны артыст Расіі Сяргей Бязрукаў выканаў галоўную ролю танцоўшчыка.

Раду Паклітару ўзначаліць міжнароднае журы беларускага конкурсу сучаснай харэаграфіі. Паводле яго слоў, артысты павінны прымусіць журы плакаць, смяяцца, ненавідзець, адным словам, захапіць.

XXX Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) у Віцебску пройдзе з 15 па 19 лістапада. Заснавальнікамі фестывалю выступаюць Віцебскі аблвыканкам, Міністэрства культуры, Віцебскі гарвыканкам, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Арганізатар - Цэнтр культуры "Віцебск".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі