Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
27 лютага 2018, 09:36
Анатоль Калінін

Прадпрыемствы ЖКГ павінны змагацца за патэнцыяльных спажыўцоў сваіх паслуг

Анатоль Калінін

Прадпрыемствам ЖКГ трэба змагацца за патэнцыяльных спажыўцоў сваіх паслуг. Аб гэтым заявіў 26 лютага ў Кобрыне намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін у час асабістага прыёму грамадзян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На прыём да віцэ-прэм'ера прыйшла група жыхароў аднаго з новых мікрараёнаў райцэнтра. Квартал індывідуальнай жылой забудовы па вул. Гетмана налічвае больш за 40 дамоў. Пытанне будаўніцтва сетак каналізацыі грамадзяне ўзнімаюць не першы раз. Кааператыў забудоўшчыкаў за свой кошт падрыхтаваў праект і гатовы аплаціць работы па пракладцы сетак водаадвядзення. Аднак у КУВП "Кобрынрайводаканал" не гатовы ўдзельнічаюць у суфінансаванні аб'екта, а менавіта - пабудаваць каналізацыйную помпавую станцыю, матывуючы гэта адсутнасцю сродкаў і наяўнасцю чаргі сярод жадаючых атрымаць гэту паслугу.

"Гэта ж патэнцыяльныя спажыўцы вашых паслуг, вы павінны быць зацікаўлены ў тым, каб пашыраць сваю зону дзейнасці, - заўважыў Анатоль Калінін. - Мы ўжо абмяркоўвалі ва ўрадзе, што кожная арганізацыя, незалежна ад формы ўласнасці, калі яна ўдзельнічае ў аказанні якіх-небудзь паслуг, павінна сама прыйсці да кліента, а не ставіць яму ўмовы. Цяпер настаў час, што за спажыўца трэба змагацца. Гэта будуць вашы пастаянныя даходы на ўвесь перыяд эксплуатацыі аб'екта. Ва ўсім свеце так. І тут павінен быць кампраміс".

Анатоль Калінін даручыў прадстаўнікам мясцовых органаў улады знайсці ўзаемапрымальны варыянт вырашэння праблемы. Пытанне ўзята віцэ-прэм'ерам на кантроль.

Усяго на асабістым прыёме ў Кобрыне намеснік прэм'ер-міністра разгледзеў каля дзясятка пытанняў. Большасць з іх датычыліся сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі - газіфікацыі, рамонту дарог, стварэння безбар'ернага асяроддзя. У прыёме прыняў удзел міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Размаўляючы з журналістамі, Анатоль Калінін сказаў, што зваротаў на выязных прыёмах становіцца менш. "Калі ў першыя гады яны былі больш глабальныя, то цяпер пытанні маюць не комплексны, а, хутчэй, прыватны характар", - рэзюмаваў намеснік прэм'ер-міністра.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі