Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
10 ліпеня 2017, 11:15
Сяргей Рахманаў

Пазіцыя Беларусі ў ПА АБСЕ ўмацоўваецца

Сяргей Рахманаў
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы

Пазіцыя Беларусі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ ўмацоўваецца. Такое меркаванне 9 ліпеня выказаў журналістам член беларускай дэлегацыі на 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы стварылі платформу, якая дасць магчымасць у будучым замацаваць, узмацніць пазіцыю Беларусі, і мы абавязкова гэта зробім", - падкрэсліў Сяргей Рахманаў.

Сенатар перакананы: той факт, што ў Мінскую дэкларацыю не ўключылі рэзалюцыю па становішчы ва Усходняй Еўропе, - гэта перамога разважлівасці. Раней у час сесіі парламентарыі прынялі рашэнне не ўключаць у парадак дня рэзалюцыю па БелАЭС. Сяргей Рахманаў адзначыў, што дабіцца гэтага ўдалося не толькі дзякуючы кансалідаванай пазіцыі ўсіх зацікаўленых. Многія парламентарыі АБСЕ інакш паглядзелі на сітуацыю пасля таго, як асабіста пабывалі ў Беларусі. "Вялікую ролю адыграла тое, як краіна прыняла асамблею", - лічыць ён. Кіраўніцтва ПА АБСЕ і ўдзельнікі сесіі неаднаразова звярталі ўвагу на высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і дзякавалі Беларусі за добрыя ўмовы для работы, гасціннасць і цёплы прыём.

Летняя сесія ПА АБСЕ завяршылася 9 ліпеня ў беларускай сталіцы прыняццем Мінскай дэкларацыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі