Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
11 красавіка 2018, 16:07
Юрый Бондар

Павысіць узровень культурных мерапрыемстваў дадуць магчымасць конкурсы па іх правядзенні

Юрый Бондар

Павысіць узровень культурных мерапрыемстваў дадуць магчымасць конкурсы па іх правядзенні. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.

"Міністэрства культуры Беларусі выбудоўвае сваю работу з пункту гледжання патрабаванняў і норм дзеючага заканадаўства ў частцы працэдур закупак паслуг на правядзенне культурных акцый і мерапрыемстваў. Такая практыка будзе садзейнічаць узнікненню канкурэнцыі ў асяроддзі патэнцыяльных арганізатараў маштабных мерапрыемстваў міжнароднага ўзроўню і росту прафесіяналізму спецыялістаў", - лічыць кіраўнік ведамства.

Практыка аб'яўлення конкурсаў на закупку паслуг па арганізацыі культурных мерапрыемстваў новая ў рабоце міністэрства. У гэтым годзе ўпершыню аб'яўлены конкурсы на правядзенне Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ", Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), цырымоніі ўшаноўвання мецэнатаў культуры Беларусі.

Юрый Бондар адзначыў, што няма прычын драматызаваць гэту сітуацыю, надаваць ёй адпаведны інфармацыйны фон. "Размова ідзе не аб тым, што каманда "Арт Карпарэйшн", напрыклад, якая займаецца арганізацыяй "Лістапада", робіць гэта дрэнна, а аб захаванні юрыдычнай працэдуры, устаноўленай у Беларусі", - сказаў міністр.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі