Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
05 сакавіка 2018, 09:43

Патрабаванні да супрацоўнікаў міліцыі ствараюць умовы для развіцця ўсёй сістэмы правапарадку

Патрабаванні да супрацоўнікаў міліцыі ствараюць умовы для развіцця ўсёй сістэмы правапарадку. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА беларускі вучоны, член Грамадскага савета пры МУС Беларусі Мікалай Шчокін.

"Сёння адкрываецца новая старонка гісторыі беларускай міліцыі. МУС зрабіла крок у другое стагоддзе сваёй дзейнасці, у аснове якой бяспека асобы-грамадства-дзяржавы", - адзначыў Мікалай Шчокін. Ён упэўнены, што грамадзяне краіны рэальна адчуваюць пазітыўныя змяненні ў рабоце міліцыі. "Людзі адчуваюць як асабістую абароненасць, так і сур'ёзную заслону дэструктыўным сілам", - дадаў вучоны.

Уплывае дакладная пазіцыя кіраўніцтва ў плане аб'ектыўных патрабаванняў да супрацоўнікаў. "Яны павінны дэманстраваць словам і справай высокі ўзровень культуры і адукацыі, кампетэнтнасць, прафесіяналізм, адданасць Радзіме, сумленнасць і прыстойнасць. У міліцыі працуюць лепшыя з лепшых. Акрамя таго, на службе ў органах ствараюцца ўмовы для самаўдасканалення і рэалізацыі свайго патэнцыялу", - лічыць Мікалай Шчокін.

Ён падкрэсліў, што патрабаванні да сілавой структуры і яе супрацоўнікаў узрастаюць. "Ёсць шэраг сфер, дзе неабходна ўзмацніць увагу: эканамічныя злачынствы, прафілактыка ДТЗ. Наперадзе шмат работы па спыненні дзейнасці дэструктыўных груп у сацыяльных сетках, прыцягненні да адказнасці іх арганізатараў", - сказаў субяседнік.

Беспрэцэдэнтная адкрытасць, рэальны дыялог з грамадзянскай супольнасцю, пэўнасць і яснасць у разуменні рэалізацыі задач, дысцыпліна, імгненнае рэагаванне на запыты грамадства - гэта новы стыль работы Міністэрства. І любыя яго ініцыятывы заўсёды знойдуць падтрымку ў Грамадскага савета пры МУС, сказаў на заканчэнне Мікалай Шчокін.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі