Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
25 студзеня 2019, 17:55
Ігар Петрышэнка

Папулярызацыя масавых відаў спорту стымулюе да здаровага ладу жыцця - Петрышэнка

Ігар Петрышэнка
Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі

Папулярызацыя масавых відаў спорту стымулюе кожнага да здаровага ладу жыцця. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час сустрэчы з працоўным калектывам цэнтральнай раённай бальніцы Асіповіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, пытанне папулярызацыі ЗЛЖ і актыўнага развіцця масавых відаў спорту ў раёне абмяркоўвалася з мясцовым кіраўніцтвам. "Развіццё спартыўнага складніка павінна быць адным з прыярытэтных напрамкаў у рабоце такога буйнога раёна, як Асіповіцкі, - адзначыў Ігар Петрышэнка. - Цяпер, у зімовых умовах, трэба забяспечыць на кожным стадыёне заняткі лыжным спортам, павінны быць заліты ўсе хакейныя пляцоўкі, арганізаваны пракат канькоў і іншага спартыўнага інвентару".

На думку Ігара Петрышэнкі, клопат кожнага чалавека аб уласным здароўі з'яўляецца важным складнікам у жыцці грамадства. "У нашай дзяржаве гэтаму ўдзяляецца вялікая ўвага - будуюцца новыя аб'екты, развіваецца спартыўная інфраструктура, паляпшаецца матэрыяльна-тэхнічная база спартыўных устаноў, - падкрэсліў ён. - Не выключэнне і горад Асіповічы, дзе літаральна месяц таму пачаў працаваць у тэставым рэжыме сучасны ФАК "Жамчужына".

Пасля сустрэчы з медыкамі намеснік прэм'ер-міністра асабіста азнаёміўся з работай новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Жамчужына". Тут працуюць 3 басейны: для спартыўнага плавання на тры дарожкі, з элементамі аквапарку і для навучання плаванню дзяцей ад 3 да 6 гадоў. Таксама ёсць залы для аэробікі, трэнажорная і більярдная, саўна.

За першы месяц работы загрузка ФАКа склала 76 працэнтаў, спартыўны аб'ект наведалі больш за 6 тыс. жыхароў Асіповіч і раёна. Аднаразовая прапускная здольнасць комплексу складае 352 чалавекі.-0-

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі