Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
03 сакавіка 2018, 13:46
Уладзімір Краўцоў

Новыя высокапрадукцыйныя рабочыя месцы забяспечаць высокую зарплату

Уладзімір Краўцоў
Cтаршыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

Новыя высокапрадукцыйныя рабочыя месцы забяспечаць высокую зарплату. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, каменціруючы вынікі справаздачы ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту.

"Кіраўніком дзяржавы пастаўлены шэраг актуальных задач перад службовымі асобамі, выканаўчай уладай. Яны характэрны для ўсіх рэгіёнаў, у тым ліку для Гродзенскай вобласці. Я назваў бы тры асноўныя фактары, якія найбольш хвалююць насельніцтва, - гэта занятасць, заработная плата і цэны", - адзначыў Уладзімір Краўцоў.

"Калі закранаць занятасць, то перад рэгіёнам стаіць задача стварэння новых рабочых месцаў. Прычым гэта павінны быць высокапрадукцыйныя рабочыя месцы, дзе чалавек працуе з высокай аддачай і высокай заработнай платай", - дадаў губернатар. Таксама актуальная тэма - павышэнне заработнай платы ў сацыяльнай сферы. І знайсці крыніцы фінансавання для гэтых мэт - задача менавіта абласнога выканаўчага камітэта.

"Рычагоў для кантролю за цэнаўтварэннем дастаткова. У тым ліку структуры МАРГ у рэгіёнах. Усе павінны маніторыць стан спраў у гэтай сферы, адсочваць і выяўляць прычыны таго ці іншага ўсплёску цэн. Ёсць шмат фактараў, якія ўплываюць на змяненне цэн, часам, аж да меркантыльных разважанняў прадаўцоў. У гэтым выпадку трэба рэагаваць і ставіць іх на месца", - рэзюмаваў Уладзімір Краўцоў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі