Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
11 красавіка 2018, 10:32
Уладзімір Пярцоў

На сустрэчы з Прэзідэнтам удалося абмеркаваць глабальныя і практычныя пытанні медыя

Уладзімір Пярцоў
Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь

На сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам удалося абмеркаваць глабальныя і практычныя пытанні медыясферы. Такое меркаванне 10 красавіка журналістам выказаў дырэктар прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Уладзімір Пярцоў па выніках сустрэчы Прэзідэнта з кіраўнікамі і калектывамі буйнейшых дзяржаўных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Пярцоў прызнаўся, што яго заўсёды "здзіўляе, наколькі кіраўнік дзяржавы паглыблены ў спецыфічную тэматыку медыяіндустрыі". Цяперашняя сустрэча не стала выключэннем. Яе ўдзельнікі мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць, і на ўсе, нават самыя складаныя і нечаканыя, атрымалі грунтоўныя адказы.

Кіраўнік прадстаўніцтва МДТРК "Мір" адзначыў, што гэту якасць беларускага Прэзідэнта высока цэняць замежныя журналісты. Замежныя лідары могуць звяртацца да паслуг суфлёраў, асістэнтаў. У той час як Аляксандр Лукашэнка адразу адказвае на пытанні як чыста практычнага характару, так і глабальнага значэння.

На гэта звярнуў увагу і намеснік галоўнага дырэктара Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі Юрый Пракопаў. У час сустрэчы, паводле яго слоў, закраналася нямала актуальных для сучаснай журналістыкі тэм: падрыхтоўка кадраў, сацыяльная адказнасць прэсы. Скразной лініяй праз усю сустрэчу праходзіла праблема інфармацыйнай бяспекі грамадства.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі