Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
20 сакавіка 2017, 10:51
Ігар Марзалюк

На акцыях пратэсту затрымалі тых, хто паводзіў сябе непрыстойна

Ігар Марзалюк
Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў

На акцыях пратэсту затрымалі тых, хто паводзіў сябе непрыстойна, свабода - гэта не ўсёдазволенасць. Такое меркаванне ў праграме "Карціна свету" ў суботнім эфіры канала "РТР-Беларусь" выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Ігар Марзалюк, паведамляе БЕЛТА.

Каменціруючы пратэсныя акцыі, парламентарый падкрэсліў: "Неабходна выходзіць да людзей, нават калі ты лічыш, што яны не ва ўсім маюць рацыю. Я прыйшоў адкрыта, не хаваўся за сценамі. Мяне выбіралі грамадзяне, я гатовы з імі гаварыць. Папрасіў падняць рукі тых, у каго ёсць праблемы. Такіх налічыў 7. Размаўляць са мной засталося каля 40 чалавек, мы размаўлялі 2 гадзіны 40 хвілін. Гаварыць можна і трэба, трэба чуць адзін аднаго".

"Затрымалі тых, хто паводзіў сябе непрыстойна. У Мінску былі людзі з закрытымі тварамі. Быў затрыманы адзін з паліттэхнолагаў, які ў агітацыйнай палатцы на майдане год адпрацаваў. Затрыманыя дэманстравалі тое, што не характэрна для нашай нацыянальнай традыцыі. Калі мы хочам вырашыць праблему, то мы як мінімум (нават калі ў нас процілеглыя пункты гледжання), павінны пачуць аргументацыю адзін аднаго. А потым знайсці кампраміс. Самае страшнае, што можа быць, гэта калі нянавісць у словах спараджае нянавісць у дзеяннях", - сказаў Ігар Марзалюк.

"Мы адна краіна, адзін народ. Мы можам глядзець на праблему па-рознаму, але ёсць рэчы табуіраваныя. Гэта насілле і заклік да насілля, - перакананы парламентарый. - Чалавек закрывае твар, калі ён нечага баіцца, калі ён плануе злачынства. Таму за такія дзеянні вельмі строгае пакаранне ў многіх краінах свету. Маё меркаванне, што нам таксама неабходна больш строгія і нават жорсткія нормы ўносіць у адпаведнае заканадаўства".

"Свабода не азначае ўсёдазволенасць. Лібералізм - гэта максімальная самарэалізацыя, напрыклад, у бізнесе, там, дзе не закранаюцца чужыя правы. Свабода - гэта не анархія, не знішчэнне. Калі наша бяспека не гарантавана, калі мы баімся хадзіць па вуліцах, то ні аб якой свабодзе гаварыць нельга", - перакананы Ігар Марзалюк.

Каменціруючы міжнародную сітуацыю, дэпутат сказаў, што ў Беларусі ёсць свая пазіцыя. "Мы не падтанцоўка. Беларусь - тое месца, дзе міраць людзей, а не нацкоўваюць адзін на аднаго. Знешні націск на нашу краіну - рэч абсалютна неперспектыўная. Мы адкрыты для супрацоўніцтва і з ЕС, і з Расіяй. Мы бачым у пэўных палітычных колах Расіі неабгрунтаваныя крыўды. Гавораць, што мы развярнуліся да ЕС. Мы за нармалізацыю адносін з ЕС. Але не адмаўляемся ад стратэгічнага саюза з Расіяй. Мы за роўнасць адносін. Хочам быць саюзнікамі на прынцыпах сумленнасці, прыстойнасці і роўнасці. Менавіта Беларусь у будучым стане пунктам збору Вялікай Еўропы", - рэзюмаваў Ігар Марзалюк.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі