Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
06 сакавіка 2018, 16:50
Мікалай Шарснёў

Моцны штуршок развіццю рэгіёнаў можа даць буйны бізнес

Мікалай Шарснёў

Моцны штуршок развіццю рэгіёнаў можа даць буйны бізнес, і задача ўлады - стварыць у глыбінцы прывабныя ўмовы для сур'ёзных дзелавых людзей. Такім меркаваннем падзяліўся ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, каменціруючы справаздачу ўрада, Нацыянальнага банка, аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама аб выніках работы эканомікі за 2017 год і задачах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага росту.

Губернатар адзначыў, што нераўнамернае развіццё рэгіёнаў уплывае на якасць жыцця людзей, і таму сітуацыю неабходна выраўноўваць. Адзін з дзейсных механізмаў - прыцягненне інвестараў. Пакуль у краіне самая высокая канцэнтрацыя прадпрымальных людзей у сталічным рэгіёне. "На жаль, не асабліва хочуць бізнесмены ісці на перыферыю і развіваць там вытворчасць. У іх на тое ёсць свае падставы і шэраг аб'ектыўных і суб'ектыўных прычын. Задача мясцовых і цэнтральных улад - дзейнічаючы зладжана, ствараць у рэгіёнах прывабныя ўмовы для бізнесу, дробнага і вялікага, айчыннага і замежнага. Дарэчы, у Віцебскай вобласці ўжо ёсць прыклады прыцягнення значных інвестыцый. Так, будуемы ў Мёрах завод белай бляхі - вельмі вялікае прадпрыемства з сумай укладанняў 250 млн еўра", - сказаў кіраўнік вобласці.

На думку Мікалая Шарстнёва, развіццё рэгіёнаў грунтуецца на двух асноўных складніках - гэта дзяржпалітыка па падтрымцы рэгіёнаў і прыцягненне ў глыбінку істотных недзяржаўных інвестыцый. "І першае, і другое аднолькава значна. Дзяржаўная падтрымка - гэта будаўніцтва новых дарог, садзейнічанне важным для краіны вытворчым аб'ектам. Прыцягненне бізнесу, як беларускага, так і замежнага, - гэта стварэнне новых высокапрадукцыйных, а значыць, высокадаходных рабочых месцаў, істотныя адлічэнні ў бюджэт, умацаванне сацыяльнай сферы, а ў цэлым - развіццё рэгіёна і паляпшэнне якасці жыцця нашых людзей", - рэзюмаваў губернатар.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі