Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 мая 2018, 13:28
Алена Карасцялёва

"Мінскі дыялог" адкрывае новыя гарызонты для супрацоўніцтва і кааперацыі

Алена Карасцялёва
Прафесар міжнароднай палітыкі, дырэктар Цэнтра глабальнай Еўропы (Вялікабрытанія)

Міжнародны форум "Мінскі дыялог" адкрывае новыя гарызонты для супрацоўніцтва і кааперацыі паміж краінамі. Такое меркаванне выказала прафесар міжнароднай палітыкі, дырэктар Цэнтра глабальнай Еўропы (Вялікабрытанія) Алена Карасцялёва ў тэлеэфіры канала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Магчымасць такога дыялогу, мне здаецца, дазволіць людзям перагледзець палітыку, якая на сёння існуе, і адкрые зусім новыя гарызонты для супрацоўніцтва і кааперацыі: скажам, у рамках таго ж "Усходняга партнёрства" або двухбаковых адносін з канкрэтнымі краінамі", - адзначыла Алена Карасцялёва.

На думку прафесара, каб атрымаць нейтральную пляцоўку ў фармаце "Мінскага дыялогу" вельмі важна паспрабаваць пазбавіцца ад існуючых стэрэатыпаў. "Для таго, каб дасягнуць новага дыялогу, нам неабходна вызваліцца ад стэрэатыпаў, паспрабаваць сумеснымі намаганнямі знайсці нешта новае ў плане каштоўнасных арыентацый. Я думаю, інтарэсы бяспекі, нас усіх асабліва аб'ядноўваюць", - падкрэсліла эксперт.

Яна адзначыла, што мінская пляцоўка даказала сваю эфектыўнасць. "Сама пляцоўка працуе. Мяркуйце самі, гэта ўжо трэці "Мінскі дыялог", сабраліся каля 600 дэлегатаў і ўдзельнікаў з 40 краін свету. Такія стасункі ўнікальны. Без гэтай магчымасці, без моманту дыялогу нам немагчыма прыйсці да нейкіх новых фарматаў рэалізацыі палітычных рашэнняў", - рэзюмавала Алена Карасцялёва.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі