Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
24 чэрвеня 2019, 14:49
Максім Ермаловіч

Механізм дарожнага збору павінен забяспечваць сацыяльную справядлівасць

Максім Ермаловіч

Механізм дарожнага збору ў Беларусі павінен забяспечваць сацыяльную справядлівасць. Такое меркаванне выказаў міністр фінансаў Максім Ермаловіч на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Ермаловіч нагадаў, што ў Беларусі разглядаюцца дзве канцэпцыі аплаты дарожнага збору - з магчымасцю яго аплаты па месяцах або ўключэння ў кошт паліва. "Мы асцярожна разглядаем абодва варыянты. Яны з пункту гледжання даходаў ідэнтычныя. З пункту гледжання адміністравання збіраць падатак праз паліва значна лягчэй", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, у кожнага з механізмаў ёсць свае добрыя якасці і недахопы. Напрыклад, уключэнне збору ў кошт паліва ўскосна паўплывае на цану тавараў і паслуг, паколькі на запраўцы немагчыма раздзяліць, хто запраўляецца - вадзіцель легкавога або грузавога аўтамабіля, што выкарыстоўваецца ў камерцыйных мэтах, або дачнік-пенсіянер. "Так, ён праз паліва заплаціць менш, але яму давядзецца заплаціць за іншыя віды тавараў і паслуг больш", - заўважыў Максім Ермаловіч.

З боку дэпутатаў прагучала прапанова знізіць стаўку дзяржпошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. "Кошт дарожна-транспартнай інфраструктуры мае сваю цану, - адказаў Максім Ермаловіч. - Плаціць давядзецца, толькі па якім механізме? Зменшыць стаўку - значыць, знізіць расходы на дарожную гаспадарку. Гэта пытанне дыскусійнае".

Раней таксама абмяркоўвалася магчымасць прывязаць аплату падатку да страхоўкі, адсочваць аплату праз сістэму відэаманіторынгу дарожнага патоку. "Такім чынам тыя, хто не плаціць (дзяржпошліну. - Заўвага БЕЛТА), непазбежна атрымліваў бы пакаранне, - сказаў Максім Ермаловіч. - Але гэта сістэма не рэалізавана, паколькі разгарнулася гарачая дыскусія".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі