Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
06 ліпеня 2017, 12:37
Андрэа Віктарын

Летняя сесія ПА АБСЕ ў Мінску выдатна арганізавана

Андрэа Віктарын

Летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску выдатна арганізавана. Такое меркаванне выказала 6 ліпеня журналістам кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, якая ў якасці запрошанага наглядальніка ўдзельнічае ў мерапрыемствах сесіі.

Андрэа Віктарын прызналася, што раней ёй ніколі не даводзілася прымаць удзел у сесіях ПА АБСЕ, таму яна не мае магчымасці іх параўноўваць. "Але тое, што я магу сказаць: цяперашняя сесія выдатна арганізавана. Я была вельмі ўражана адкрыццём форуму ўчора, і мне цікава назіраць за ходам дыскусій", - сказала дыпламат.

26-я летняя сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе праходзіць у Мінску 5-9 ліпеня, яна прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і працвітання ў рэгіёне. Удзел у мерапрыемствах прымаюць больш за 600 гасцей амаль з 60 краін.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі