Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
08 мая 2018, 14:32
Павел Лёгкі

Кіраўнікоў дзяржорганаў трэба вучыць не баяцца размаўляць са СМІ

Павел Лёгкі

Кіраўнікоў дзяржорганаў трэба вучыць не баяцца размаўляць са СМІ. Такое меркаванне выказаў 8 мая намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі на пасяджэнні рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзяржорган павінен даваць правераную інфармацыю. Калі інфармацыя аказваецца фэйкавай, гэта наносіць урон іміджу міністэрства або ведамства. Тут пытанне, напэўна, не ў заканадаўчым рэгуляванні, а ўменні кіраўніка працаваць у сферы грамадскіх сувязей. Іх гэтаму трэба вучыць. Многія спадзяюцца на прэс-сакратароў, сярод якіх нямала дасведчаных людзей. Але часта іх імкненне нешта зрабіць для СМІ сутыкаецца з закрытасцю пазіцыі кіраўнікоў", - сказаў Павел Лёгкі. Ён дадаў, што Мінінфарм плануе абмеркаваць тэму арганізацыі адпаведнага курса ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. "Нашых топ-менеджараў трэба вучыць не баяцца размаўляць са СМІ", - падкрэсліў намеснік міністра.

Ён прывёў прыклады таго, як дзяржорганам не трэба працаваць з інфармацыяй, маючай грамадскі рэзананс. І прызнаў, што ўказ нумар 65 "Аб удасканаленні работы дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый са сродкамі масавай інфармацыі" выконваецца недастаткова добра. Прапісаць норму ў законе недастаткова, больш важна тое, як яна будзе рэалізоўвацца, рэзюмаваў Павел Лёгкі.

19 красавіка праект змяненняў у закон аб СМІ быў прыняты ў першым чытанні і цяпер рыхтуецца да разгляду ў другім. Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, дэпутаты, грамадскасць унеслі прапановы па дапрацоўцы. Іх абмеркаванне праходзіць сёння на пашыраным пасяджэнні рабочай групы з удзелам прадстаўнікоў буйнейшых СМІ і электронных медыя Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі