Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
25 студзеня 2018, 19:37
Тамара Красоўская

Камісіі пры рэалізацыі дэкрэта аб занятасці забяспечаць максімальна індывідуальны падыход

Тамара Красоўская
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Камісіі пры рэалізацыі дэкрэта аб садзейнічанні занятасці забяспечаць максімальна індывідуальны падыход да кожнага чалавека. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Тамара Красоўская.

Тамара Красоўская растлумачыла, як камісіі на месцах будуць працаваць з людзьмі, не занятымі ў эканоміцы. "З кожным з іх будуць сустракацца, размаўляць, каб высветліць, чаму чалавек не працуе, прапанаваць варыянты працаўладкавання або перанавучання, выслухаць пажаданні. Сутнасць работы камісіі - у індывідуальным падыходзе", - падкрэсліла парламентарый.

Яна адзначыла, што асноўная адказнасць за рэалізацыю дэкрэта ўскладзена на мясцовыя ўлады, паколькі менавіта яны павінны ведаць кожнага чалавека ў сваім рэгіёне, яго жыццёвыя абставіны.

Работа камісій будзе выбудоўвацца з улікам спецыфікі рынку працы ў кожным рэгіёне. Там, дзе сітуацыя з працаўладкаваннем больш складаная, людзям будуць прапаноўваць дапамогу ў адкрыцці сваёй справы. "Ім будуць дапамагаць, навучаць для таго, каб забяспечыць самазанятасць", - дадала Тамара Красоўская. Яна нагадала, што ў 2017 годзе ў Беларусі быў прыняты пакет дакументаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва. Яны адкрываюць вялікія магчымасці для рэалізацыі дзелавой ініцыятывы, і толькі лянівы не зможа імі скарыстацца, лічыць дэпутат.

Парламентарый упэўнена, што камісіі адыграюць сваю значную ролю ў рэалізацыі дэкрэта, дойдуць да кожнага, каму патрэбна дапамога ў працаўладкаванні. Тамара Красоўская пераканана, што, у сваю чаргу, і людзі ацэняць падтрымку, якую яны змогуць атрымаць у няпростай жыццёвай сітуацыі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі