Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
15 лістапада 2017, 17:25
Вадзім Богуш

Якасць падрыхтоўкі кадраў залежыць ад арганізацыі практыкі ва ўстановах адукацыі

Вадзім Богуш

Якасць падрыхтоўкі кадраў залежыць ад арганізацыі практыкі ва ўстановах адукацыі. Такое меркаванне 15 лістапада карэспандэнту БЕЛТА выказаў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш перад сумесным пасяджэннем Рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ і Савета дырэктараў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

"Наколькі эфектыўна ва ўстановах адукацыі будзе арганізавана практыка - асноўны механізм фарміравання ў навучэнцаў практычных прафесійных кампетэнцый, настолькі якасна мы павысім узровень падрыхтоўкі спецыялістаў", - адзначыў Вадзім Богуш.

Пытанне, звязанае з практыка-арыентаванай падрыхтоўкай, перш за ўсё павінна разглядацца з пункту гледжання ўзаемадзеяння з заказчыкамі кадраў. "Як зрабіць гэта больш эфектыўна, мы абмяркоўваем сёння ў фармаце сумеснага пасяджэння Рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ і Савета дырэктараў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Мы пагаворым аб развіцці сеткавай формы ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, узнімем пытанні, звязаныя з іх міжузроўневай інтэграцыяй", - праінфармаваў першы намеснік міністра.

Паводле слоў Вадзіма Богуша, на сумесным пасяджэнні будзе ўзнята пытанне аб неабходных змяненнях у нарматыўнай базе, якая вызначае арганізацыю практыкі ва ўстановах адукацыі. "Наша мэта - стварыць умовы і прадаставіць больш магчымасцей для эфектыўнага ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і заказчыкаў кадраў. Вынікам гэтага павінна стаць павышэнне якасці падрыхтоўкі спецыялістаў як на ўзроўні вышэйшай, так і на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі", - заключыў ён.

Сёння на базе Каледжа сучасных тэхналогій у машынабудаванні і аўтасэрвісе праходзіла сумеснае пасяджэнне Рэспубліканскага савета рэктараў ВНУ і Савета дырэктараў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Асноўнай тэмай мерапрыемства стала развіццё практыка-арыентаванага навучання ва ўстановах адукацыі рознага ўзроўню, арганізацыя практыкі і павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння з заказчыкамі кадраў. У парадку дня таксама пытанні стратэгічнага партнёрства бізнесу і адукацыі ў развіцці кадравага патэнцыялу інавацыйнай эканомікі, сеткавае ўзаемадзеянне ўстаноў адукацыі, а таксама тэндэнцыі абнаўлення зместу адукацыйных праграм у адпаведнасці са стандартамі WorldSkills.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі