Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
07 мая 2018, 14:52
Мікалай Шарснёў

Якасць інфармацыйнага прадукту вызначае аб'ектыўнасць журналіста

Мікалай Шарснёў

Якасць інфармацыйнага прадукту вызначаюць грамадзянская пазіцыя і аб'ектыўнасць журналіста. Такое меркаванне выказаў 7 мая старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню друку, Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Мікалая Шарстнёва, адкрыты дыялог улады са сродкамі масавай інфармацыі важны для ўсіх. Паколькі менавіта адтуль людзі даведваюцца пра важнейшыя падзеі, навіны, змяненні ў краіне і вобласці. СМІ павінны фарміраваць канструктыўнае грамадскае меркаванне праз своечасовую і аб'ектыўную падачу матэрыялу, шчырыя і ўдумлівыя стасункі з аўдыторыяй. "Якасць інфармацыйнага прадукту вызначаюць ваша грамадзянская пазіцыя, інтэлект, веды, аб'ектыўнасць і прыстойнасць. Гэта няпроста - дайсці да ісціны, дапамагчы чытачам, гледачам, слухачам разабрацца ў тым, што адбываецца ў свеце. Вы ўдзельнічаеце ў стварэнні сацыяльнага настрою людзей, іміджу вобласці", - падкрэсліў губернатар, звяртаючыся да прадстаўнікоў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ.

Кіраўнік вобласці адзначыў, што сёння ўсё больш запатрабаванай становіцца журналістыка з аўтарскай пазіцыяй, праверанымі фактамі, глыбокай аналітыкай. Пры гэтым у Год малой радзімы ад выданняў чакаюць новых цікавых праектаў, прысвечаных вясковай тэматыцы.

Мікалай Шарстнёў звярнуў увагу на шэраг пераўтварэнняў, якія адбываюцца ў рэгіёне. У прыватнасці, рэалізуюцца вялікія інвестыцыйныя праекты, уводзяцца новыя аб'екты культурнай і сацыяльнай сферы, усюды вядзецца добраўпарадкаванне. Прадаўжаецца работа па мадэрнізацыі, тэхнічным перааснашчэнні вытворчасцей, стварэнні высокаэфектыўных прадпрыемстваў. Паслядоўна развіваецца інфраструктура ва ўсіх гарадах і пасёлках вобласці. Усе існуючыя працэсы знаходзяць глыбокае і ўсебаковае адлюстраванне ў матэрыялах журналістаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі