Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
27 красавіка 2018, 17:39
Міхаіл Орда

Ініцыятыва прадаўжэння кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі садзейнічае эфектыўнасці працы

Міхаіл Орда
Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

Ініцыятыва аб прадаўжэнні кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі садзейнічае павышэнню эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемстваў. Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

Федэрацыя прапануе заканадаўча замацаваць норму аб прадаўжэнні або перазаключэнні кантрактаў з добрасумленнымі работнікамі. Такая норма ўключана ў якасці рэкамендацыйнай у Генеральнае пагадненне. Таксама яна перанесена ў шэраг галіновых пагадненняў і многія калектыўныя дагаворы. У гэтых выпадках наймальнік абавязаны прадаўжаць працоўныя адносіны з добрасумленнымі работнікамі. "Але для таго, каб гэта норма прымянялася ўсюды, каб выключыць суб'ектывізм пры прыняцці рашэнняў аб прадаўжэнні працоўных адносін з работнікамі, лічым неабходным замацаваць яе ў Працоўным кодэксе", - сказаў Міхаіл Орда.

У сённяшніх умовах, калі прыняты комплексныя рашэнні па развіцці і спрашчэнні вядзення прыватнага бізнесу, гэтыя пытанні вельмі актуальныя, упэўнены старшыня ФПБ. На рынак выходзіць вялікая колькасць новых кампаній, наймальнікаў. Далёка не ва ўсіх ёсць разуменне і вопыт вядзення сацыяльна адказнага бізнесу, неабходны ўзровень культуры вядзення бізнесу. Паводле слоў Міхаіла Орды, у гэтых умовах вельмі важна ўстанавіць такія правілы і нормы на рынку працы, якія гарантавалі б абарону інтарэсаў чалавека. Не павінна быць суб'ектывізму, становішча работніка не павінна залежаць ад добрай волі наймальніка.

"Мы павінны стымуляваць і заахвочваць добрасумленных работнікаў, у тым ліку праз прадастаўленне ім гарантый занятасці. Гэта ў сваю чаргу будзе садзейнічаць і развіццю прадпрыемстваў. Таму што калі чалавек не ўпэўнены ў сваім заўтрашнім дні, не ўпэўнены, будзе ён тут працаваць ці не, у яго і стымулу добра працаваць няма. І працуе ён спусціўшы рукавы, - адзначыў старшыня федэрацыі. - Калі ён будзе ведаць, што ад якасці яго працы, добрасумленнасці залежыць прадаўжэнне працоўных адносін, калі будзе бачыць перспектыву на заўтра, то і працаваць на вытворчасці будзе на ўсе 100 працэнтаў".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі