Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
26 кастрычніка 2017, 16:22
Сяргей Рахманаў

Імідж Беларусі на міжнароднай арэне вельмі пазітыўны

Сяргей Рахманаў
Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы

Імідж Беларусі на міжнароднай арэне вельмі пазітыўны. Такое меркаванне 26 кастрычніка журналістам выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Рахманаў адзначыў, што пазітыўны імідж Беларусі - гэта рэзультат работы кіраўніцтва краіны, профільных міністэрстваў. Істотны ўклад уносяць і парламентарыі. Дзякуючы мерапрыемствам, якія яны праводзяць на міжнародных пляцоўках, двухбаковым сустрэчам замежныя партнёры пачынаюць па-новаму глядзець на Беларусь, зыходзячы з рэальнай сітуацыі ў краіне, а не стэрэатыпаў.

"Парламенцкая дыпламатыя - важнейшы элемент краінавай дыпламатыі ў цэлым. Яна ўплывае не толькі на імідж краіны, але і садзейнічае пашырэнню нацыянальных інтарэсаў, у тым ліку ў эканоміцы", - дадаў сенатар. Ён звярнуў увагу, што парламентарыі ў час перагавораў абмяркоўваюць з замежнымі калегамі канкрэтныя праекты. Паспяховым у гэтых адносінах быў удзел беларускай дэлегацыі ў рабоце 137-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза (МПС) у Санкт-Пецярбургу, прывёў прыклад Сяргей Рахманаў.

У Савеце Рэспублікі 26 кастрычніка адбыўся навучальны семінар для кіраўнікоў рабочых груп Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў. Размова на ім ішла ў прыватнасці аб актуальных пытаннях знешняй палітыкі і знешнеэканамічнай дзейнасці. Сяргей Рахманаў выказаўся за тое, каб такія семінары праводзіліся на сістэмнай аснове і пры актыўным удзеле МЗС, Акадэміі кіравання, факультэта міжнародных адносін БДУ. Гэта павінна пасадзейнічаць павышэнню эфектыўнасці работы парламенцкіх груп дружбы ў пашырэнні нацыянальных інтарэсаў краіны за мяжой, упэўнены ён.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі