Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
15 сакавіка 2018, 18:28
Пётр Міклашэвіч

Дзяржава стварае ўсе неабходныя ўмовы для развіцця і самарэалізацыі сваіх юных грамадзян

Пётр Міклашэвіч

Дзяржава стварае ўсе неабходныя ўмовы для развіцця і самарэалізацыі сваіх юных грамадзян. Аб гэтым заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч на ўручэнні пашпартоў грамадзян Беларусі таленавітым хлопцам і дзяўчатам Брэсцкай, Магілёўскай абласцей і Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння вы атрымліваеце дакумент, які засведчвае асобу i пацвярджае, што вы з'яўляецеся грамадзянамі нашай краіны. Дзяржава стварае ўсе неабходныя ўмовы для развіцця вас як асоб, каб маглі рэалізавацца ў той ці іншай сферы дзейнасці. Таксама дзяржава прымае меры для абароны сваіх грамадзян", - сказаў Пётр Міклашэвіч. Старшыня КС пажадаў юнакам і дзяўчатам выдатнай вучобы, фізічнага і духоўнага развіцця, заставацца добрапрыстойнымі, законапаслухмянымі і актыўнымі грамадзянамі сваёй краіны.

Першы сакратар ЦК ГА "БРСМ" Андрэй Белякоў у сваю чаргу адзначыў, што сённяшняя падзея застанецца ў памяці юнакоў і дзяўчат на ўсё жыццё. "Урачыстае мерапрыемства паслужыць для вас добрым дадатковым стымулам, каб зноў і зноў даказваць, што вы - лепшыя. Ужо сёння вы - пераможцы алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, праявілі сябе ў вучобе. Менавіта такія хлопцы і дзяўчаты патрэбны ў тым ліку Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі", - падкрэсліў ён.

Урачыстае ўручэнне пашпартоў адбылося ў новым будынку Канстытуцыйнага суда ў Дзень Канстытуцыі. У час урачыстай цырымоніі пуцёўку ў дарослае жыццё атрымалі 26 юнакоў і дзяўчат, якія дасягнулі 14-годдзя. Уручэнне пашпартоў стала фінальным мерапрыемствам усебеларускай акцыі БРСМ "Мы - грамадзяне Беларусі!". Штогод у ходзе яе кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаюць школьнікам пашпарты грамадзян Беларусі - актывістам Саюза моладзі, выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў, фестываляў, конкурсаў, прадметных алімпіяд

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі