Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
02 лістапада 2017, 14:42
Сату Кахканен

Драйверам росту эканомікі Беларусі павінен стаць прыватны сектар

Сату Кахканен

Драйверам росту эканомікі Беларусі павінен стаць прыватны сектар. Такое меркаванне выказала рэгіянальны дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен на канферэнцыі "Кастрычніцкі эканамічны форум "Падмуркі будучыні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў рэгіянальнага дырэктара, асноўным драйверам эканамічнага росту павінен стаць прыватны сектар, для гэтага неабходна дабіцца значнага паляпшэння канкурэнтнага асяроддзя за кошт узмацнення рыначных складнікаў. Акрамя таго, павінны быць палепшаны ўмовы вядзення бізнесу, узмоцнена ступень абароны правоў інвестараў. "Калі ёсць пэўная непрадказальнасць для інвестыцый, нічога добрага гэта не абяцае. Гэта датычыцца любой краіны", - сказала Сату Кахканен.

Таксама яна канстатавала неабходнасць гарантаваць сацыяльную ўключанасць. "Цяпер гэта ваш моцны бок. У час эканамічнай трансфармацыі трэба абараняць людзей", - падкрэсліла Сату Кахканен.

Пры гэтым яна канстатавала вялікі патэнцыял Беларусі. "Тут жывуць вельмі адукаваныя людзі, развітая інфраструктура і інжынерныя магчымасці, цудоўнае геаграфічнае размяшчэнне. Ёсць усе перспектывы стаць адной з найбольш развітых, працвітаючых краін у Еўропе, калі выкарыстоўваць усе існуючыя магчымасці", - адзначыла рэгіянальны дырэктар СБ.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі