Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
28 лістапада 2017, 13:32
Алена Касько

Дэмаграфічная палітыка павінна падмацоўвацца навукай

Алена Касько
Намеснік прадстаўніка Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі

Дэмаграфічная палітыка павінна падмацоўвацца навукай. Такое меркаванне выказала 28 лістапада намеснік прадстаўніка Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі Алена Касько перад адкрыццём Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных "Сацыяльна-працоўная сфера і дэмаграфічнае развіццё Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніякая нацыянальная палітыка ў галіне дэмаграфіі не можа быць распрацавана, калі яна не будзе абгрунтавана навукова, - упэўнена Алена Касько. - Для нас каштоўнасць акадэмічнага патэнцыялу і ўключэння ў распрацоўку праграм вельмі важна. На працягу трох гадоў мы рэалізуем сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны вялікі комплексны праект, які падтрымлівае развіццё дэмаграфіі як навукі. І спадзяёмся, што нарошчванне патэнцыялу ў галіне дэмаграфіі ў Беларусі будзе эфектыўна ўплываць на палітыку краіны ў гэтай сферы".

Алена Касько адзначыла важнасць таго, што ў структуры Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ёсць уласны навукова-даследчы інстытут. "У гэтым вялікая практычная сіла. Акадэмічная супольнасць з НДІ ўплывае непасрэдна на тое, якая палітыка распрацоўваецца міністэрствам. Яна сама заказвае даследаванні свайму падраздзяленню. Нам хацелася б, каб больш навукова-даследчых інстытутаў, не толькі пры міністэрствах, маглі праводзіць свае рэлевантныя даследаванні, вынікі якіх таксама ўлічваліся б урадам", - дадала Алена Касько.

Канферэнцыя, прысвечаная Году навукі ў Беларусі, сабрала сёння ў Мінску каля 60 маладых вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны і Азербайджана. На пленарным пасяджэнні эксперты акрэслілі бягучую сітуацыю і розныя аспекты рынку працы, працоўнай міграцыі, дэмаграфіі і функцыянавання сацыяльнай сферы краін - удзельніц канферэнцыі. Далейшая работа канферэнцыі будзе праходзіць па секцыях.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі