Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
02 мая 2018, 11:10
Ірына Касцевіч

Дастойная праца з'яўляецца вялікай каштоўнасцю і правам кожнага

Ірына Касцевіч
Міністр працы і сацыяльнай абароны

Дастойная праца з'яўляецца вялікай каштоўнасцю і правам кожнага чалавека, заявіла журналістам 1 мая міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч перад урачыстымі мерапрыемствамі ў Мінску, прысвечанымі Святу працы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дастойная праца - гэта вялікая каштоўнасць і права кожнага чалавека. І нам на рынку працы перш за ўсё неабходна забяспечыць рабочыя месцы, дастойны ўзровень зарплаты", - сказала Ірына Касцевіч. Па гэтых напрамках адзначаецца дадатная дынаміка, дадала міністр.

Віншуючы гасцей мерапрыемства са сцэны ў парку Перамогі, Ірына Касцевіч адзначыла, што "чалавек працы" - гучыць пачэсна. І няважна, у якой менавіта сферы ён працуе: выконвае высокатэхналагічныя аперацыі, выхоўвае дзяцей або стаіць ля станка. Усе яго намаганні накіраваны на карысць і працвітанне краіны. З нагоды 1 Мая Ірына Касцевіч таксама павіншавала ветэранаў працы.

Гісторыя 1 Мая непарыўна звязана з прафсаюзным рухам. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі - гэта моцны саюз прафесіяналаў, якія прадстаўляе інтарэсы больш як 4 млн членаў.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Святу працы - 1 Мая, у сталіцы пачаліся з ускладання кветак ля стэлы "Мінск - горад-герой" і прадоўжыліся ў парку Перамогі. Удзельнікамі свята сталі амаль 10 тыс. чалавек.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі