Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
24 кастрычніка 2019, 16:24
Міхаіл Русы

Чыноўнікі заўсёды павінны ставіць сябе на месца таго, хто звярнуўся па дапамогу

Міхаіл Русы

Заўсёды трэба ставіць сябе на месца чалавека, які звяртаецца па дапамогу або за вырашэннем пытанняў. Аб гэтым у час выязнога прыёму грамадзян, праведзенага ў Касцюковіцкім райвыканкаме, заявіў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На прыём да Міхаіла Русага прыехалі жыхары не толькі Касцюковіцкага, але і Клімавіцкага, Краснапольскага, Чавускага раёнаў і горада Магілёва. Пытанні працаўладкавання, даступнасці вады, захавання гістарычных каштоўнасцей і добраўпарадкавання - па дапамогу да памочніка Прэзідэнта прыйшлі з самымі рознымі праблемамі.

Да Міхаіла Русага звярнуўся жыхар Касцюковіч Генадзь Цян. Больш за 50 гадоў ён прапрацаваў у ахове здароўя. Цяпер Генадзь Цян на пенсіі. Мужчына ўпэўнены, што ў яго ёсць сілы і здароўе прадоўжыць працоўную дзейнасць. Зварот у мясцовыя органы ўлады адносна працаўладкавання не даў станоўчага выніку. Міхаіл Русы падкрэсліў, што ёсць гатовы спецыяліст, чалавек з вялікім вопытам і стажам і яму неабходна аказаць дапамогу. "Ніхто не глядзіць на ўзрост знакамітых урачоў нашай краіны. Людзям патрэбны іх вопыт, іх рукі і веды". Мужчыну адправяць на перападрыхтоўку і ў далейшым прадаставяць яму работу.

Жыхар вёскі Лазовіца Клімавіцкага раёна Аляксандр Кірыенка звярнуўся па дапамогу ў захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці. Царкве ў вёсцы неабходна адрамантаваць дах. Мужчына адзначыў, што жыхары самі гатовы ўдзельнічаць у рамонце. Акрамя таго, Аляксандра Кірыенка як старасту гэтага населенага пункта хвалюе якасць пітной вады ў калодзежах і добраўпарадкаванне тэрыторыі каля могілак. Міхаіл Русы запэўніў, што па ўсіх пытаннях будуць прыняты меры.

"Заўсёды трэба ставіць сябе на месца чалавека, які прыходзіць па дапамогу. Сённяшні прыём паказаў, што людзі гатовы да дыялогу. Яны не перакладаюць адказнасць на прадстаўнікоў улады, яны зацікаўлены ў паляпшэнні якасці свайго жыцця. Жыхары прыходзяць з разумнымі прапановамі. Сутнасць такіх прыёмаў - зблізіць людзей у вырашэнні пытанняў на месцах", - падвёў вынік Міхаіл Русы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі