Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
10 лістапада 2017, 19:53
Аляксандр Карлюкевіч

Будучыня рэгіянальнай прэсы - за мультымедыйным фарматам

Аляксандр Карлюкевіч

Рэгіянальная прэса мае ўсе магчымасці развівацца ў мультымедыйным фармаце, за якім будучыня. Такое меркаванне выказаў 10 лістапада міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч у эфіры новага выпуску праграмы "Нашы людзі" на тэлеканале "БелРос", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Карлюкевіча, у гэтым годзе ў рэгіёнах праводзіліся семінары, звязаныя з тым, як раённыя газеты і мясцовыя тэле- і радыёстудыі, іншыя медыйныя рэсурсы ўплываюць на сацыяльна-эканамічнае развіццё. "Міністэрства інфармацыі разам з Адміністрацыяй Прэзідэнта пастаралася закласці такую формулу, што сёння можна працаваць журналісту па-рознаму. Нават калі ён знаходзіцца ў штаце раённай газеты, ён можа быць медыякамунікатарам, інакш кажучы падпісчыкам і карыстальнікам інфармацыі ў электроннай прасторы, у сацыяльных сетках. Раённыя і гарадскія газеты могуць стаць той пляцоўкай, якая ажыццяўляе камунікацыі ў розных медыйных рэсурсах і патоках", - сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

У якасці прыкладу ён прывёў рэдакцыю бабруйскай гарадской газеты, якая акрамя друкаванай версіі таксама мае радыё і тэлебачанне. "Ніхто не перашкаджае журналістам працаваць у розных фарматах. Калі гаварыць пра рэгіёны, нават і пра цэнтральныя газеты, - за мультымедыйным фарматам будучыня. Але пры гэтым не трэба адкідаць той рэсурс, які ёсць. Спажывец інфармацыі ў папяровым варыянце ў нас яшчэ ёсць", - сказаў на заканчэнне міністр.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі