Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
20 кастрычніка 2017, 09:03
Рыгор Рапота

Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў 2017 годзе дэманструе пазітыўную дынаміку

Рыгор Рапота

Беларуска-расійскае супрацоўніцтва дэманструе пазітыўную дынаміку. Такое меркаванне выказаў 19 кастрычніка журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота на палях X Еўразійскага эканамічнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каменціруючы па просьбе карэспандэнта БЕЛТА беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў 2017 годзе, дзяржаўны сакратар адзначыў, што ёсць пазітыўны рух па розных напрамках. "Напрыклад, у першым паўгоддзі ажывілася эканамічнае супрацоўніцтва, урэгуляваны шэраг пытанняў, якія, з аднаго боку, маюць тэхнічны характар, але, з іншага, яны важны для далейшых крокаў наперад. Мы таксама нядаўна прынялі тры новыя праграмы, да канца года разлічваем прыняць яшчэ. Усё гэта можна запісаць нам "у плюс", - сказаў Рыгор Рапота.

Ён таксама звярнуў увагу на той факт, што Расія і Беларусь з'яўляюцца актыўнымі членамі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі