Поўная версія
Вадзім Гігін

Беларусі і Расіі трэба ўдасканаліць механізм вырашэння спрэчак па пастаўках прадуктаў харчавання

Меркаванні 05.03.2018 | 19:45
Вадзім Гігін Вадзім Гігін Дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ

Беларусі і Расіі трэба ўдасканаліць механізм урэгулявання спрэчак па пастаўках прадуктаў харчавання. Такое меркаванне 5 сакавіка выказаў дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Вадзім Гігін у час інтэрнэт-відэабрыфінгу на сайце інфармацыйна-аналітычнага партала Саюзнай дзяржавы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Эксперт адзначыў, што механізм вырашэння такіх рознагалоссяў на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін ужо ёсць. "Было б нядрэнна, калі б гэтыя праблемы вырашаліся на ўзроўні саюзнага кіраўніцтва, таго ж Пасткама Саюзнай дзяржавы", - лічыць Вадзім Гігін. Акрамя таго, на яго погляд, неабходна прыкладаць намаганні, каб на вырашэнне рознагалоссяў ішло як мага менш часу - у ідэале максімум суткі.

Ён дадаў, што Беларусь і Расію звязваюць блізкія двухбаковыя адносіны, агульная інфармацыйная і культурная прастора, а Саюзная дзяржава служыць прыкладам інтэграцыі на постсавецкай прасторы.

Як паведамлялася, дэлегацыя Беларусі ў Маскве прадаўжае дыялог з расійскімі калегамі, каб знайсці рашэнне па пытанні забароны ўвозу беларускай малочнай прадукцыі. Рассельгаснагляд перанёс увядзенне забароны на пастаўкі малака з Беларусі на 15 сакавіка (раней заяўлялася, што забарона павінна пачаць дзейнічаць з 6 сакавіка). Размова ідзе аб такой прадукцыі, як малако і вяршкі пастэрызаваныя, стэрылізаваныя і ультрапастэрызаваныя налівам; малако і вяршкі сухія, канцэнтраваныя, кансерваваныя і згушчаныя; сыроватка малочная наліўная, канцэнтраваная, сухая; канцэнтрат сыроватачнага і малочнага бялку.

Поўная версія