Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
26 кастрычніка 2017, 19:55
Васіль Мацюшэўскі

Беларусь павінна рэгулярна прысутнічаць ва ўсіх сусветных фінансавых цэнтр

Васіль Мацюшэўскі

Беларусь павінна рэгулярна прысутнічаць ва ўсіх сусветных фінансавых цэнтрах. Такое меркаванне выказаў 26 кастрычніка журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб значнасці правядзення Беларуска-еўрапейскага інвестыцыйнага форуму, які адбудзецца 27 кастрычніка ў Люксембургу.

"Інвестыцыйныя форумы трэба праводзіць. На жаль, Беларусь пакуль малавядома. Прычын шмат, тым не менш мы вырашаем гэту праблему, мы адкрываемся свету. Таму дыялогавыя пляцоўкі павінны быць, і пляцовак павінна быць шмат. Мы павінны прысутнічаць ва ўсіх фінансавых цэнтрах. І прысутнічаць рэгулярна", - адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Ён падкрэсліў, што традыцыйна Еўрапейскі саюз з'яўляецца для Беларусі адным са стратэгічных партнёраў у гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве. "Чаканні ад Беларуска-еўрапейскага інвестыцыйнага форуму даволі высокія. Заяўлена вялікая колькасць удзельнікаў, павінЕН атрымацца даволі змястоўны парадак дня", - расказаў першы віцэ-прэм'ер.

У прыватнасці, паводле слоў Васіля Мацюшэўскага, плануецца абмеркаваць рэалізацыю інвестпраектаў, у тым ліку супрацоўніцтва ў лагістычнай сферы. Адной з тэм стане перспектыва ўдзелу еўрапейскага бізнесу ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Галоўнай мэтай Беларуска-еўрапейскага інвестыцыйнага форуму з'яўляецца стварэнне эфектыўнай і арыентаванай на вынік рознаўзроўневай пляцоўкі для наладжвання ўстойлівага ўзаемадзеяння беларускіх крэдытна-фінансавых устаноў і суб'ектаў гаспадарання з еўрапейскімі партнёрамі і пашырэння моцных, шмат у чым унікальных бакоў беларускай эканомікі (IT, лагістыка) сярод заходніх дзелавых колаў.

Люксембург з'яўляецца вядучым у Еўропе і другім у свеце пасля ЗША інвестыцыйным цэнтрам. У краіне з насельніцтвам крыху больш за 500 тыс. чалавек налічваецца каля 3,9 тыс. інвестфондаў і 143 банкі. Сукупны капітал люксембургскай фінансавай сістэмы складае больш за 740 млрд еўра.

Іншым стратэгічным напрамкам развіцця Люксембурга з'яўляюцца IT-тэхналогіі. Краіна прэтэндуе на лідарства ў Трэцяй прамысловай рэвалюцыі, у аснову якой пакладзены лічбавыя тэхналогіі. Зручнае геаграфічнае размяшчэнне Люксембурга дало магчымасць прыцягнуць германскія, французскія, бельгійскія і нідэрландскія кампаніі для ўдзелу ў рабоце форуму.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі