Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
22 студзеня 2018, 17:21
Лідзія Ярмошына

Арганізоўваць анлайн-трансляцыі з выбарчых участкаў немэтазгодна

Лідзія Ярмошына
Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў

Арганізоўваць анлайн-трансляцыі з выбарчых участкаў немэтазгодна. Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі ў БЕЛТА.

На думку кіраўніка ЦВК, затраты, якія спатрэбяцца на вядзенне трансляцыі на працягу дня і пасля, значна большыя за атрыманы эфект. "Па сутнасці справы, глядзіць гэтыя навіны з участкаў вельмі вузкае кола асоб. Напрыклад, тыя, хто звязаны з медыйнай прасторай", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

"Агульны план участка не дае ацаніць тое, што адбываецца канкрэтна за сталом. Відаць толькі паслядоўнасць дзеянняў выбарчай камісіі, але дэталі не трапляюць у анлайн-трансляцыю. А ў дэталях жа ўся сутнасць. І ці будзе нехта анлайн лічыць колькасць людзей, якія наведалі ўчастак? У нас для гэтага ёсць наглядальнікі", - рэзюмавала старшыня Цэнтрвыбаркама.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі