Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Меркаванні
31 ліпеня 2018, 18:52
Уладзімір Зіноўскі

Адмена абавязковага продажу валютнай выручкі палепшыць становішча прадпрыемстваў

Уладзімір Зіноўскі

Адмена абавязковага продажу валютнай выручкі ў Беларусі палепшыць становішча прадпрыемстваў. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, каменціруючы ўказ "Аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прынятае рашэнне станоўча паўплывае на прадпрыемствы. Калі дзяржава адмяніла абавязковы продаж валютнай выручкі, то само прадпрыемства будзе прымаць рашэнне, куды яе траціць", - адзначыў Уладзімір Зіноўскі. Гэта можа паўплываць і на павышэнне канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў.

Міністр звярнуў увагу, што для паляпшэння сітуацыі ў цэлым у эканоміцы краіны і на прадпрыемствах у прыватнасці ўрад прымае цэлы комплекс мер. Як вынік - беларускі рубель умацоўваецца, у будучым стаўкі па крэдытах могуць стаць яшчэ ніжэйшымі, і гэта пазітыўныя сігналы для прадпрыемстваў.

Як паведамлялася, абавязковы продаж часткі валютнай выручкі адменены для лібералізацыі валютных адносін і стымулявання дзелавой актыўнасці. Гэты інструмент прымяняўся ў перыяд станаўлення беларускага рынку і садзейнічаў фарміраванню прапанавання замежнай валюты на валютнай біржы, разам з тым ён з'яўляўся стрымальным фактарам, паколькі ўспрымаўся інвестарамі як прыкмета адміністрацыйнага рэгулявання і абмежаванняў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі