Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
04 жніўня 2017, 18:16

МЕРКАВАННЕ: СМІ неабходна павышаць якасць работы ў інтэрнэт-прасторы - Ананіч

4 жніўня, Маладзечна /Кар. БЕЛТА/. Беларускім сродкам масавай інфармацыі неабходна павышаць якасць работы ў інтэрнэт-прасторы. Такое меркаванне выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч у час рэгіянальнага семінара-практыкума "Інфармацыйнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці і задачы сродкаў масавай інфармацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Інтэрнэт прынёс у журналістыку новыя трэнды, адзначыла міністр. "Глыбока пераканана, што трэба рабіць чарговы крок наперад, - заявіла Лілія Ананіч. - Трэба ў кожнай рэдакцыі мець работнікаў або нават структуру, якія будуць мэтавым чынам працаваць у інтэрнэт-прасторы. Проста сайт з неабнаўляльнай або нерэгулярна абнаўляльнай інфармацыяй нікому сёння не патрэбны. Патрэбны сайты, якія абнаўляюцца кругласутачна. Акрамя таго, трэба праводзіць работу ў сацыяльных сетках". На думку кіраўніка Мінінфарма, інакш складана даведацца, як на публікацыю адрэагавалі спажыўцы інфармацыі.

Гаворачы пра задачы рэгіянальнай прэсы на сучасным этапе развіцця, Лілія Ананіч падкрэсліла, што павінна быць прадстаўлена аб'ектыўная карціна жыцця, але карціна стваральная, каб пасля чытання інфармацыі з'яўлялася жаданне ўдасканальвацца. Такая задача патрабуе больш якаснай журналістыкі, адпаведна і больш якаснай падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў.

Рэгіянальны семінар-практыкум "Інфармацыйнае забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці і задачы сродкаў масавай інфармацыі", праведзены 4 жніўня ў Маладзечне, завяршыў цыкл такіх мерапрыемстваў у розных абласцях краіны. У ім прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Мінаблвыканкама, начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гар- і райвыканкамаў Мінскай вобласці, галоўныя рэдактары рэгіянальных СМІ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі