Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Стужка навiн
15 сакавіка 2019, 14:34

БЕЛТА запускае праект "Традыцыі суверэннай Беларусі"

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва запускае праект "Традыцыі суверэннай Беларусі", прымеркаваны да 25-годдзя прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Фундамент дзяржаўнасці - гэта традыцыі і звычаі нацыі. Незалежная Беларусь здолела не толькі захаваць, але і стварыць новыя самабытныя традыцыі, якія сталі арганічнай часткай беларускага грамадства. Яны заснаваны на патрыятызме, справядлівасці, працавітасці, павазе да гістарычнай і культурнай памяці, талерантнасці і міралюбнасці нашага народа.

З багатай спадчыны ў праекце прадстаўлены 25 беларускіх традыцый, якія найбольш поўна адлюстроўваюць беражлівае стаўленне да здабыткаў продкаў і нашу сучаснасць, што дае магчымасць смела глядзець у заўтрашні дзень.-0-

http://tradicii.belta.by/

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі