Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інтэрв'ю
22 кастрычніка 2013, 18:57

Алег Двігалеў: ВПС і войскі ППА нават у мірны час знаходзяцца ў поўнай боегатоўнасці

У верасні на палігонах Беларусі і Расіі прайшлі два сумесныя вучэнні: "Баявая Садружнасць-2013" і "Захад-2013". Важнейшую ролю ў выкананні ўмоўнай баявой задачы ігралі Ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі. Якія вынікі праведзеных вучэнняў? Ці прадбачацца закупкі ўзбраення для ВПС і войскаў ППА? У якіх умовах сёння жывуць беларускія лётчыкі і асабовы склад зенітных ракетных войскаў? На гэтыя і іншыя пытанні ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА адказаў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Алег Двігалеў.

- Алег Мікалаевіч, у верасні прайшлі адразу два сумесныя вучэнні: "Баявая Садружнасць-2013" на палігоне Ашулук у Расіі і сумеснае стратэгічнае вучэнне "3ахад-2013", якое прайшло ў Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі. Удзел у іх прымалі і беларускія Ваенна-паветраныя сілы і войскі проціпаветранай абароны. Як вы ацэньваеце вынікі кожнага з гэтых вучэнняў? Як зарэкамендавалі сябе беларускія ВПС і сілы ППА?


- У Ашулуку беларускія зенітныя ракетныя падраздзяленні справіліся на ацэнку "выдатна". Сапраўды, яны парадавалі вынікамі стрэльбаў, а таксама зладжанасцю і дакладнасцю сваіх дзеянняў. Былі паражоны ўсе цэлі, якія назначаліся беларускім падраздзяленням.

У сваю чаргу, нашы радыётэхнічныя войскі выдавалі радыёлакацыйную інфармацыю аб паветраных аб'ектах у раёне вучэнняў не толькі на камандныя пункты беларускіх зенітных ракетных войскаў, але і на камандны пункт аб'яднанага камандавання кааліцыйнай групоўкі авіяцыі і войскаў ППА дзяржаў - удзельніц СНД у Каўказскім рэгіёне калектыўнай бяспекі.

У прыватнасці, з найлепшага боку сябе паказала радыёлакацыйная станцыя (РЛС) далёкага выяўлення "Усход-Д". Яна распрацавана беларускім адкрытым акцыянерным таварыствам "КБ Радар", цяпер завяршаецца доследная эксплуатацыя РЛС, вынікам якой будзе прыняцце яе на ўзбраенне Узброеных Сіл. Гэта радыёлакацыйная станцыя дае магчымасць вызначаць дзве каардынаты: азімут і далёкасць, а таксама распазнаваць класы паветраных цэлей. Каб паразіць паветраную цэль, неабходна мець своечасовую і дакладную інфармацыю аб яе месцазнаходжанні. Выкарыстоўваючы інфармацыю ад РЛС "Усход-Д" камандзір зенітнага ракетнага падраздзялення або экіпаж знішчальніка скарачае час для выяўлення цэлі агнявымі сродкамі і далейшага яе паражэння.

У ходзе вучэння "3ахад-2013" нашы лётчыкі на Су-25 і верталётах Мі-24 і Мі-8 адпрацоўвалі пытанні прымянення авіяцыйных сродкаў паражэння на палігоне Гожскі. З баявой задачай лётчыкі справіліся паспяхова, за што атрымалі падзякі ад міністра абароны Беларусі.

У цэлым трэба разумець, што добрыя рэзультаты па выніках вучэнняў - гэта вынік карпатлівай працы, правільнай падрыхтоўкі асабовага складу ВПС і войскаў ППА, высокай адказнасці нашых ваеннаслужачых. На палігонах нам удаецца апрабаваць тэхніку ў абстаноўцы, максімальна набліжанай да баявой.

- Баявыя стрэльбы на Ашулуку ажыццяўлялі дзве батарэі зенітных ракетных комплексаў "Тор-М2", якія нядаўна прыбылі ў Беларусь. Вядома, што да канца 2013 года да нас прыбудзе яшчэ адна батарэя гэтага сучаснага ўзбраення. Ці значыць гэта, што ў беларускіх Узброеных Сілах засталіся задаволены гэтай тэхнікай? Ці апраўдвае яна ўскладзеныя на яе чаканні? Наколькі актуальнае для беларускіх ВПС і войскаў ППА пытанне мадэрнізацыі тэхнікі?

- Дзве батарэі "Тор-М2" паспяхова выканалі стрэльбы, паразілі ўсе мішэні. Пры гэтым поўнасцю пацвердзіліся тыя характарыстыкі, якія былі заяўлены вытворцам. Акрамя таго, у "Тор-М2" ёсць характарыстыкі, якія максімальна праяўляюцца менавіта ва ўмовах беларускай тэрыторыі. У прыватнасці, у Беларусі разгалінаваная дарожная сетка і гусенічная тэхніка мае пэўныя абмежаванні ў перамяшчэнні. У той жа час колавая база комплексу, дарэчы вытворчасці Мінскага завода колавых цягачоў, дае магчымасць развіваць комплексу высокую скорасць і гарантуе яго мабільнасць.

Паспяховыя стрэльбы - гэта не толькі ЗРК, але і падрыхтаваны баявы разлік. Асабовы склад для першай батарэі "Тор-М2" праходзіў абучэнне ў Расіі. Разам з ваеннаслужачымі абучэнне прайшлі і выкладчыкі, якія сёння ўжо ў Беларусі абучаюць асабовы склад зенітных ракетных падраздзяленняў.

Да канца года ў Беларусь прыбудзе трэцяя батарэя гэтых ЗРК "Тор-М2" і мы сфарміруем паўнацэнны дывізіён, на ўзбраенні якога будзе стаяць гэты новы комплекс. У далейшай перспектыве мы плануем прадоўжыць пераўзбраенне на "Торы", таксама вядуцца перагаворы з Расійскай Федэрацыяй аб пастаўках ЗРС С-400.

Што датычыцца мадэрнізацыі, на ўзбраенні ВПС і войскаў ППА знаходзяцца ЗРК, якія адпавядаюць сучасным патрабаванням, і іх мадэрнізацыя эканамічна немэтазгодна. Узамен устарэлых узораў праводзіцца закупка новага ўзбраення, акрамя таго, праводзіцца работа па аднаўленню рэсурсу ЗРК шляхам правядзення капітальнага рамонту на прадпрыемствах прамысловасці. Мадэрнізацыю самалётаў МіГ-29 і Су-25 праводзім на прадпрыемствах дзяржаўнага ваенна-прамысловага комплексу.

Аднак галоўнае - гэта пастаянная падрыхтоўка асабовага складу. Добрая тэхніка ў руках варвара не пакажа тыя характарыстыкі, якія ў яе закладзены. Па сутнасці, ВПС і войскі ППА Беларусі кругласутачна знаходзяцца ў гатоўнасці выканаць задачы па прызначэнню. Нават у мірны час беларускія ваеннаслужачыя робяць усё магчымае для таго, каб выканаць задачу нават у самых крытычных умовах. Прывяду адзін прыклад: у гэтым годзе на стрэльбах на палігоне ў Расіі выйшаў са строю лакатар выяўлення. І паўстала пытанне аб пераносе стрэльбаў. Аднак за ноч беларускія афіцэры адрамантавалі гэты комплекс, і стральба прайшла паспяхова.

- Беларусь знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы, і цяжка ўявіць, колькі паветраных суднаў кожную секунду пралятае ў небе нашай краіны. Як ажыццяўляецца кантроль за імі, і хто сочыць за бяспекай руху ў беларускім небе?

- Задача кантролю за палётамі паветраных суднаў у паветранай прасторы Беларусі ўскладзена на радыётэхнічныя войскі. Імі ажыццяўляецца кантроль за выкарыстаннем паветранай прасторы над тэрыторыяй краіны. Мы маем інфармацыю аб запланаваным часе і маршруце руху паветраных суднаў і кантралюем іх выкананне.

Кожныя суткі ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь пралятаюць да 1,5 тыс. паветраных суднаў. Кожнаму з іх вызначаецца паветраная траса, або маршрут, па якім яны павінны рабіць палёт. З-за форсмажорных абставін планавы маршрут паветранага судна можа быць зменены ў інтарэсах яго бяспекі. Пастаянна ўздоўж Дзяржаўнай граніцы лятаюць вакцынатары - самалёты, якія раскідваюць мяса з вакцынай для дзікіх жывёл, каб пазбегнуць выпадкаў захворвання жывёл на шаленства і іншыя хваробы. Гэтыя самалёты могуць ненаўмысна парушыць Дзяржаўную граніцу. У гэтым выпадку дзяжурныя сілы ВПС і войскаў ППА ва ўзаемадзеянні з органамі пагранічнай службы стараюцца вырашыць сітуацыю. Таксама, для таго каб пазбегнуць фактаў парушэння Дзяржаўнай граніцы, штодзённа ажыццяўляецца абмен інфармацыяй з суседнімі краінамі аб палётах паветраных суднаў паблізу граніцы. Мы інфармуем суседзяў аб тым, якія самалёты, па якіх маршрутах будуць лятаць уздоўж граніцы, яны ў сваю чаргу таксама прадастаўляюць нам такія звесткі. Як правіла, большая частка гэтай інфармацыі супадае.

Аднак існуюць пэўныя складанасці ў выніку таго, што калі, напрыклад, беларускія радыётэхнічныя войскі кантралююць паветраную прастору поўнасцю - ад зямлі да стратасферы, то некаторыя суседнія краіны кантралююць толькі пачынаючы з 1,5 тыс. метраў.

Бываюць выпадкі, калі з'яўляецца паветранае судна, аб якім нас не праінфармавалі - у гэтым выпадку пры выяўленні паветранага судна паблізу Дзяржаўнай граніцы аператыўны дзяжурны ЦКП ВПС і войскаў ППА ажыццяўляе запыт і ўдакладняе мэту палёту.

Іншая справа - прыватная авіяцыя. У Беларусі існуюць пэўныя праблемы, у сувязі з тым, што на гэты час больш за 100 паветраных суднаў ужо закуплена ў прыватныя рукі. Гэта лёгкаматорныя самалёты, ёсць верталёты. Некаторыя нядбайныя ўладальнікі не выконваюць патрабаванняў дзеючага заканадаўства, у прыватнасці Паветранага кодэкса. Экіпаж любога паветранага судна ў любой дзяржаве павінен паведаміць мясцовым органам кіравання паветраным рухам аб тым, што ён ажыццяўляе палёт. Перш чым узляцець, пілот павінен падаць заяўку на тое, што ён збіраецца ажыццявіць палёт. І толькі пасля атрымання дазволу ён мае права ўзляцець. Аднак здараецца, што выяўляюць такі маленькі прыватны самалёцік, які ўзляцеў без дазволу. За год фіксуецца каля 20 такіх фактаў. І ў такіх выпадках ваенныя ўзаемадзейнічаюць з Міністэрствам унутраных спраў. Пасля пасадкі парушальніка затрымліваюць, складаецца акт аб адміністрацыйным правапарушэнні. Прычым пастаянна і ў сродках масавай інфармацыі гаворыцца аб неабходнасці выконваць парадак выкарыстання паветранай прасторы. Але сітуацыя застаецца складанай.

Мы стараемся растлумачыць людзям, што ніхто не забараняе карыстацца паветранай прасторай. Любы можа гэта рабіць. Сёння такі патрыманы самалёт можна набыць за $10-$15 тыс. Абучыцца можна ў Мінскім авіяцыйным каледжы, атрымаць сертыфікат і ўсё гатова. Для палётаў прыватных самалётаў па Беларусі вельмі шмат пляцовак. Але лятаць трэба па правілах - у паветры таксама павінен быць парадак. Гэтак жа як правілы павінны выконвацца на дарогах, пэўныя правілы павінны выконвацца і ў паветры. Пакуль у Беларусі за парушэнні невялікія штрафы, аднак, тэндэнцыя ідзе да іх павелічэння. Ёсць і свае нюансы з заканадаўствам, аднак яго імкнуцца ўдасканальваць.

- Ці прынята рашэнне адносна далейшага лёсу самалётаў Су-27, эксплуатацыя якіх спынена ва Узброеных Сілах Беларусі? Што прыйдзе ім на замену? Якія планы па ўзмацненню Ваенна-паветраных сіл Беларусі?

- У сувязі з заканчэннем назначанага рэсурсу самалётаў Су-27 спынена іх эксплуатацыя ў складзе ВПС і войскаў ППА.

З мэтай недапушчэння зніжэння баявога патэнцыялу авіяцыі плануецца ў перспектыве пераўзбраенне на знішчальнікі тыпу МіГ-35, Су-30. Для забеспячэння своечасовай падрыхтоўкі лётнага і інжынерна-тэхнічнага складу і пераўзбраення плануецца закупка ў 2015 годзе самалётаў тыпу Як-130.

Акрамя таго, разглядаецца варыянт па сумеснаму баявому дзяжурству разам з ВПС Расійскай Федэрацыі з базіраваннем у горадзе Баранавічы. Папярэдне ад расійскага боку для нясення баявога дзяжурства прыбудуць самалёты Су-27, а таксама магчыма прыцягненне авіяцыйнага комплексу радыёлакацыйнага дазору і навядзення А-50 ВПС Расійскай Федэрацыі для сумеснай аховы граніц Саюзнай дзяржавы. Работа ў гэтым напрамку прадаўжаецца. Дзяжурства будзе арганізавана, магчыма, у канцы гэтага - пачатку наступнага года. У нас з тэхнічнага боку ўсё гатова, засталося толькі пачаць практычную рэалізацыю.

- Адвечнае пытанне для ваеннаслужачых - кватэрнае. Як ідуць справы з забеспячэннем ваеннаслужачых жыллём? Наколькі цяжкая салдацкая доля ў сучасных беларускіх ВПС і войсках ППА?

- У Міністэрстве абароны праводзіцца мэтанакіраваная работа па паляпшэнню жыллёвых умоў ваеннаслужачых, але ёсць праблемныя пытанні. Напрыклад, выканаўчым камітэтам вызначаны гранічны кошт жылля (кошт квадратнага метра, крэдытуемага банкам) у памеры Br5,3 млн., калі рэальная цана квадратнага метра ў залежнасці ад горада і тыпу будуемага жылога дома дасягае Br8-Br9млн. Таму будаўніцтва жылля ўскладнена крэдытаваннем афіцэра.

Некаторыя банкі адмаўляюць у выдзяленні дадатковага крэдыту на астатнюю суму, матывуючы гэта тым, што афіцэр, прадастаўляючы даведку аб даходах, некрэдытаздольны. Гэта праблема вельмі актуальна для афіцэраў.

Акрамя таго, да 2015 года прадоўжана спецыяльная праграма "Ваенны гарадок", якая ажыццяўляецца ў войсках па загаду міністра абароны вось ужо некалькі гадоў. Кіраўніцтвам было вызначана, што, для таго каб штосьці патрабаваць ад салдата, трэба стварыць яму адпаведныя ўмовы. Для гэтага ў падраздзяленнях ідзе рамонт, удасканаленне быту, паляпшэнне ўмоў пражывання асабовага складу. У ходзе праграмы праводзіцца рамонт сталовых, казарм, камандных пунктаў, а таксама такіх аб'ектаў інфраструктуры, як лазні, спартыўныя пляцоўкі і іншыя аб'екты. Выдзяляюцца грошы на закупку бойлераў, сантэхнічнага абсталявання, душавых кабін і г.д. У многіх воінскіх часцях гэтыя работы праведзены ўжо або знаходзяцца ў завяршальнай стадыі. У бягучым годзе былі капітальна адрамантаваны і ўведзены ў строй салдацкія сталовыя ў 120-й і 740-й зенітных ракетных брыгадах. Таксама ў рамках праграмы мы вырашаем задачы аптымізацыі ваенных гарадкоў, гэта значыць, збіраем падраздзяленні разрозненыя, якія можна размясціць у адным ваенным гарадку. Напрыклад, у Лідзе ваенны гарадок пераносяць на тэрыторыю аэрадрома. Гэта дае магчымасць інфраструктура, ёсць свабодныя будынкі. Такім чынам можна аптымізаваць затраты на ўтрыманне аднаго гарадка і больш сродкаў укладаць непасрэдна ў буйныя ваенныя гарадкі.

Праблемы, вядома, ёсць, яны вырашаюцца, можа, не так хутка, як хацелася б, але асабовы склад ВПС і войскаў ППА гатовы ў любых умовах выканаць задачу па прызначэнню.

Віталь ПЯТРОВІЧ
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі