Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
04 жніўня 2017, 10:46

Збіраем дзіця ў школу

Амаль 6 тыс. рознічных аб'ектаў гандлю Беларусі прапануюць тавары школьнага асартыменту. Ва ўсіх рэгіёнах арганізавана работа 655 школьных базараў і кірмашоў, аформлена каля 4,4 тыс. куткоў для першакласнікаў і вучняў.

У бягучым годзе пакупнікам прапануецца больш за 400 мадэлей адзення дзелавога стылю для дзяўчынак і хлопчыкаў, амаль 300 мадэлей абутку.

Шырока прадстаўлены асартымент ранцаў, сумак і рукзакоў, канцылярскіх тавараў і школьна-пісьмовых прылад.

Кошт экіпіроўкі (уключаючы адзенне, абутак, школьна-пісьмовыя і канцылярскія тавары):

вучня малодшых класаў - ад Br142 да Br678, у тым ліку ад B110 да Br429 - адзенне і абутак;

старшакласніка - ад Br199 да Br760, у тым ліку ад Br149 да Br495 - адзенне і абутак.

Звяртайце ўвагу на розныя акцыі, прадастаўленне крэдыту, растэрміноўкі плацяжу.

Крыніца: Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі