Поўная версія
Інфаграфіка
Уся інфаграфіка

Захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Беларусі

06.12.2017 | 12:08
Захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Беларусі

Вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) - распаўсюджаная група вірусных захворванняў верхніх дыхальных шляхоў. Да ліку ВРІ належаць грып, парагрып, адэнавірусныя хваробы, рэспіраторна-сінцытыяльная і рынавірусная інфекцыі.

Сезон захваральнасці на ВРІ ў Беларусі начынаецца, як правіла, з 40-га тыдня аднаго года і працягваецца па 20-ы тыдзень наступнага года.

Цяпер узровень захваральнасці на ВРІ ў Беларусі ніжэйшы за мінулагодні на 3,8%, выпадкаў грыпу пакуль не зафіксавана. Сярод захварэўшых на ВРІ 72% - дзеці. Аналагічная сітуацыя па захваральнасці на ВРІ назіраецца і ў суседніх краінах.

Метады прафілактыкі:

вакцынацыя*;

загартоўванне;

апранацца ў адпаведнасці з надвор'ем, не пераахалоджвацца;

высыпацца;

часцей праветрываць памяшканне;

у грамадскіх месцах надзяваць ватна-марлевую павязку (маску);

часта мыць рукі;

як мага больш гуляць;

уключыць у рацыён харчавання:

сок квашанай капусты;

прадукты, якія маюць вітаміны А, С, цынк і кальцый;

часнок, рэпчатую цыбулю;

свежыя агародніну і фрукты.

Пры першых сімптомах:

паласканне растворамі марганцоўкі, фурацыліну, соды, рамонку;

цёплыя нажныя ванны з гарчыцай на працягу 5-10 мін, шарсцяныя шкарпэткі.

*Перад вакцынацыяй абавязкова пракансультавацца з урачом, каб пазбегнуць пабочных рэакцый.

Па стане на 30 лістапада прафілактычныя прышчэпкі ад грыпу атрымалі амаль 3,7 млн чалавек.

Крыніца: Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Поўная версія