Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
01 сакавіка 2018, 15:42

Забарона на лоўлю рыбы

Забарона на лоўлю шчупака ўводзіцца з 1 сакавіка па 15 красавіка ва ўсіх абласцях краіны, акрамя Віцебскай, дзе забарона будзе дзейнічаць з 9 сакавіка па 25 красавіка.

Тэрміны веснавой забароны на лоўлю рыбы ў Беларусі:

з 20 сакавіка па 18 мая - у Брэсцкай і Гомельскай абласцях,

з 1 красавіка па 30 мая - у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях,

з 10 красавіка па 8 чэрвеня - у Віцебскай вобласці.

У перыяд забароны дазваляецца аматарскае рыбалоўства:

у светлы час сутак;

з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, са штучных збудаванняў*;

адной вудачкай з адным кручком

або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай,

з адным адзінарным, двайным або трайным кручком.

Маламернымі суднамі ў перыяд забароны карыстацца не дазваляецца.

Штраф** за незаконную рыбную лоўлю - да 50 базавых велічынь (БВ), або прыцягненне да крымінальнай адказнасці, калі памер шкоды перасягне 100 БВ.

* За выключэннем чыгуначных і іншых мастоў, плацін, шлюзаў, помпавых станцый і іншых гідратэхнічных збудаванняў, адносна якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую і іншую дзейнасць, і на адлегласці бліжэй за 50 м у абодва бакі ад іх.

** За кожную незаконна здабытую асобіну парушальнікі будуць абавязаны кампенсаваць прычыненую прыродзе шкоду, якая ў перыяд нерасту рыбы і забароны на яе лоўлю вылічаецца ў трохкратным памеры. Напрыклад, за аднаго шчупака ў час веснавога нерасту давядзецца заплаціць 9 БВ, сом "пацягне" на 12 БВ, судак - на 18 БВ.

Крыніца: прэс-служба Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі