Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Інфаграфіка
16 сакавіка 2017, 14:30

Забарона на лоўлю рыбы

Тэрміны вясенняй забароны на лоўлю рыбы ў Беларусі:

з 20 сакавіка па 18 мая - у Брэсцкай і Гомельскай абласцях,

з 1 красавіка па 30 мая - у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях,

з 10 красавіка па 8 чэрвеня - у Віцебскай вобласці.

У рыбалоўных угоддзях дзейнічае забарона на лоўлю шчупака - з 1 сакавіка па 15 красавіка, у Віцебскай вобласці - з 9 сакавіка па 25 красавіка; сома звычайнага - з 1 лістапада па 31 сакавіка.

Аматарскае рыбалоўства таксама забаронена на некаторых вадаёмах, участках рэк і каналаў*.

У перыяд забароны дазваляецца аматарскае рыбалоўства:

у светлы час сутак,

з берага (без заходу ў ваду) або з лёду, са штучных збудаванняў*:

адной вудай з адным кручком

або адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай,

з адным адзінарным, двайным або трайным кручком.

Маламернымі суднамі ў перыяд забароны карыстацца не дазваляецца.

Штраф за незаконную рыбную лоўлю - да 50 базавых велічынь (БВ) або прыцягненне да крымінальнай адказнасці, калі памер шкоды перавысіць 100 БВ.

* Iнфармацыя размешчана на сайце http://gosinspekciya.gov.by/

** За выключэннем чыгуначных і іншых мастоў, плацін, шлюзаў, помпавых станцый і іншых гідратэхнічных збудаванняў, адносна якіх устаноўлены абмежаванні і забароны на гаспадарчую і іншую дзейнасць, і на адлегласці бліжэйшай за 50 метраў у абодва бакі ад іх.

Крыніца: Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі